18 траўня 2024, Субота, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежных журналістаў не пускаюць на «Дажынкі»

15
Незалежных журналістаў не пускаюць на «Дажынкі»

Улады другі год запар абмяжоўваюць працу рэпарцёраў на свяце ўраджаю.

Шэраг фотарэпарцёраў незалежных выданняў і замежных агенцтваў не атрымалі акрэдытацыю на асвятленне святкавання «Дажынак» у Горках 21-22 верасня, піша «Наша Нiва».

Па нашай інфармацыі, магчымасці афіцыйна працаваць на свяце ўраджаю пазбавілі фотакарэспандэнта «Нашай Нiвы» Сяргея Гудзіліна, Сяргея Грыца (Associated Press), Таццяну Зяньковіч (EPA), Віктара Драчова (AFP). Магчыма, гэты спіс не поўны.

Гэта не першае сур'ёзнае абмежаванне ў працы рэпарцёраў на свяце ўраджаю. Год таму на «Дажынках» у Маладзечне забаранілі ўваход на тэрыторыю гулянняў з фота-і відэаапаратурай з аб'ектывам звыш 4 см.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках