27 красавiка 2024, Субота, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія газеты выйшлі з «белымі плямамі» (Фота)

14
Украінскія газеты выйшлі з «белымі плямамі» (Фота)

Сёння шэраг украінскіх газет выйшлі з пустымі першымі палосамі ў знак пратэсту супраць закона аб паклёпе.

Сярод іх: «Корреспондент», KyivPost, «Высокий Замок», «Львовская газета», «Львовская почта», «Ратуша», «Водоворот», «Експресс».

У рэдакцыі найбуйнейшага заходнеўкраінскага выдання газеты «Експресс» растлумачылі, што ў такой форме газета пратэстуе супраць спроб закрыць яе па надуманых прычынах, піша «Корреспондент».

Журналісты заявілі, што напад на газету з выкарыстаннем маніпуляцый і судовых рашэнняў пачаўся пасля таго, як рэдакцыя на неафіцыйных перамовах адмовілася спыніць крытыку партыі ўлады на сваіх старонках.

«Гэтыя людзі лічаць, што газеты створаны толькі для таго, каб дагаджаць ім, хваліць іх. Асабліва, напярэдадні чарговых выбараў. Выбачайце, у нас іншая пазіцыя. Мы не згодныя з такім прадстаўленнем аб журналісцкай працы і станавіцца на калені не будзем», - заявіў галоўны рэдактар газеты Ігар Пачынок.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках