26 красавiка 2024, Пятніца, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымінальную справу аб збіцці інваліда ўсё ж распачалі

117
Крымінальную справу аб збіцці інваліда ўсё ж распачалі

Распачатая крымінальная справа ў дачыненні да аднаго з падазраваных у збіцці інваліда ў менскім метро.

Пра гэта паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік управы Следчага камітэта Менску Аляксандр Герасімаў.

«Партызанскі (г.Менска) раённы аддзел Следчага камітэта Беларусі распачаў крымінальную справу паводле ч.1 арт. 339 КК (хуліганства) у дачыненні да менчука 1995 года нараджэння. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання», - распавёў Аляксандр Герасімаў.

Акрамя таго, праводзяцца следчыя дзеянні для выяўлення ролі другога падазраванага - менчука 1996 года нараджэння.

Як паведамлялася, у вагоне менскага метрапалітэна невядомыя маладзёны моцна збілі інваліда, які папрасіў саступіць яму месца. Просьба да грамадзян аб дапамозе ў выяўленні вінаватых асоб была апублікаваная раніцай 10 студзеня на афіцыйным інтэрнэт-сайце ГУУС Менгарвыканкама. У паведамленні змясцілі фота і відэазапіс, на якім выяўленыя падазраваныя. Праз некалькі гадзін пасля апублікавання інфармацыі інтэрнэт-карыстальнікі знайшлі асабістыя старонкі верагодных падазраваных у сацыяльнай сетцы. Спасылкі на іх паступілі на сайт міліцэйскага інтэрнэт-праекта «Перахоп». Інфармацыя была перададзеная аператыўнікам.

Пасля было ўстаноўлена, што з трох названых асоб да падзеяў у метрапалітэне мае дачыненне толькі адная. Аднак неўзабаве на сайт «Перахоп» паступіла ананімнае паведамленне, у якім змяшчалася ўдакладняльная інфармацыя пра двух іншых магчымых падазраваных. У выніку раніцай 11 студзеня ўсе падазраваныя былі дастаўленыя ў Партызанскі РУУС.

Напісаць каментар 117

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках