banner1 banner1 banner1

18.01.2013

Улады правакуюць наменклатурны пераварот важная навіна 82

9:05, — Палітыка

Улады правакуюць наменклатурны пераварот

Пераслед дырэктараў і чыноўнікаў можа дрэнна скончыцца для рэжыму.

Пра гэта заявіў кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка, у каментары з нагоды ўзбуджэння крымінальнай справы супраць былога кіраўніцтва «Магілёўдрэва», піша «Салiдарнасць».

«Наогул, я не думаю што дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы нейкія асабліва дрэнныя, або кіруюць імі крымінальнікі, - адзначае эканаміст. - Там звычайныя дырэктары і інжынеры. А 700 мільёнаў даляраў і рашэнне мадэрнізаваць галіну запазніліся на 15 гадоў, калі ў 1996-1997 гадах аналагічная мадэрнізацыя была праведзеная ва Украіне і Расеі. Цяпер мы камплектуючыя купляем у суседзяў. Непрыстойна праз 15 гадоў хапацца за рэвальвер і прэсінгаваць дырэктараў, якія самі прасілі - пакіньце нам частку прыбытку на «мадэрнізацыю». Я сам прысутнічаў на такіх сустрэчах у рамках візітаў місіі Сусветнага банка. Усе казалі адно і тое ж - прасілі трохі пакінуць ім прыбытку на «мадэрнізацыю».

Па словах эксперта, мэблевую галіну спачатку «выдаілі» а цяпер караюць.

«У пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя беларуская мэбля была самым эфектыўным экспартным кластарам, - канстатуе Леанід Заіка. А праз 15 гадоў спахапіліся - прыперла, і спецыялістаў сталі кашмарыць. Калі паглядзець гістарычна, то я думаю, у дачыненні да галіны была здзейсненая стратэгічная памылка. Мэблю не бачылі ва ўпор, яна старэла, а з яе выціскалі ўсе сокі. Памылкі былі зробленыя ўрадам, прадпрыемствы прасілі магчымасць аддыхацца. Таму я дырэктарам спачуваю. Гэтыя крымінальныя справы трэба заводзіць на тых, хто быў тады ва ўрадзе».

На думку суразмоўцы, заводзіць крымінальныя справы на кіруючы склад прадпрыемства - не толькі недарэчна, але і небяспечна.

«Заводзіць такія крымінальныя справы на кіраўнікоў немэтазгодна і небяспечна. Ва ўладзе гэтага ці не зразумелі, ці дзейнічаюць адмыслова супраць дзеючага прэзідэнта. Спачатку абвясцілі, што 13 тысяч чыноўнікаў адправяць у адстаўку, і следам пачынаюць кашмарыць дырэктараў прадпрыемстваў. Падобныя дзеянні могуць падштурхнуць да наменклатурнага перавароту», - падсумаваў Леанід Заіка.

Нагадаем, учора стала вядома аб тым, што ў дачыненні да былога дырэктара і трох супрацоўнікаў ААТ «Магілёўдрэў» узбуджаныя крымінальныя справы.


Навіны
па тэме


Напісаць каментар (82)

Падзяліся!






Учора на сайце:

наведвальнікаў 258383
праглядаў 1315728

Папулярныя навіны

Дзень Волі ў Менску: Мы - еўрапейцы (Відэа, онлайн) (81617)

25.03, 14:45, — Палітыка

У Дзярждуме заклікаюць увесці войскі ва Украіну (45673)

24.03, 11:15, — Украіна

Эксперт: Стратегия Путина в отношении Украины изменилась, и он перешел к плану «Б» (45037)

23.03, 16:45, — Украіна

Портнікаў: Пуцін разыграе карту «сыход з Данбаса» (44399)

24.03, 12:03, — Украіна

Беларускія ўлады гатовыя прыцягваць да крымінальнай адказнасці ўладальнікаў сайтаў і каментатараў (40694)

26.03, 7:05, — Палітыка

Кангрэс ЗША прыняў рэзалюцыю аб пастаўках зброі Украіне (39706)

24.03, 8:02, — Украіна

Березовец: Порошенко взял паузу. Он решает, что делать дальше (37042)

24.03, 17:35, — Украіна

Российский политолог рассказала о следующем шаге Кремля в Украине (36386)

25.03, 15:50, — Украіна

В США рассказали, за какое оскорбление Путин мстит Украине и миру (35778)

28.03, 21:01, — Украіна

Вчерашние похороны Януковича породили новые загадки (35637)

24.03, 10:45, — Украіна

пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска

       

Пакіньце Ваш e-mail: