28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч зноў сканфузіўся

26
Януковіч зноў сканфузіўся

У прэзідэнта Украіны падчас выступлення ўзніклі цяжкасці з вымаўленнем асобных слоў.

У Львоўскай вобласці падчас выступлення перад кіраўнікамі падраздзяленняў Узброеных сіл на Явораўскім палігоне ў прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ўзніклі цяжкасці з вымаўленнем асобных слоў.

Як паведамляе zaxid.net, Януковіч не з першага разу здолеў вымавіць слова «продемонстрували», якое прагучала як «подремонструвалы». Слова «міжвідомчу» ён вымавіў як «міжвідому», а слова «професіоналізація», як «профіналізація».

Падчас выступлення на Явораўскім палігоне Віктар Януковіч распавёў аб напрамках рэфармавання ваеннай галіны ва Украіне і выказаў перакананне, што ў сучасным свеце аснашчаныя ўзброеныя сілы з'яўляюцца гарантам суверэнітэту, паведамляе АТН.

Януковіч пасля выступлення ўзнагародзіў асобных кіраўнікоў падраздзяленняў Узброеных сіл, якія праводзілі выніковае навучанне на Явораўскім палігоне. Сам прэзідэнт перад выступленнем каля 1,5 гадзіны назіраў за выніковымі вучэннямі, да якіх прыцягнулі падраздзяленні Сухапутных войскаў і Ваенна-паветраных сіл.

Нагадаем, сёння, 1 кастрычніка, прэзідэнт Віктар Януковіч прыбыў на Явораўскі палігон верталётам. Апошні раз Віктар Януковіч быў на Львоўшчыне 12 красавіка 2012.

Нагадаем, нядаўна ў Ялце прэзідэнт Украіны не змог правільна вымавіць прозвішча прэзідэнта Літвы. Януковіч зрабіў памылку ў прозвішчы прэзідэнта Літвы, прадставіўшы яе: «Даля Грыскаўтэ».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках