2 траўня 2024, Чацвер, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нобелеўскую прэмію міру атрымалі барацьбіты з хімзброяй

1
Нобелеўскую прэмію міру атрымалі барацьбіты з хімзброяй

Нобелеўская прэмія міру 2013 года прысуджаная Арганізацыі па забароне хімічнай зброі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце Нобелеўскага камітэта.

У мінулым годзе лаўрэатам прэміі стаў Еўразвяз, арганізацыю ўзнагародзілі «за доўгатэрміновую ролю ў аб'яднанні кантынента». Гэта рашэнне выклікала масу спрэчак у грамадстве і сур'ёзныя пратэсты еўраскептыкаў, піша «Газета.Ru».

У гэтым годзе выказваліся самыя розныя прагнозы датычна імёнаў лаўрэатаў: ад юнай пакістанскай праваабаронцы Малалы Юсафзай, якая ўчора атрымала прэмію Еўрапарламента імя Сахарава, да Арганізацыі па забароне хімічнай зброі. У 2013 годзе на Нобелеўскую прэмію былі таксама вылучаныя старшыня Маскоўскай Хельсінкскай групы Людміла Аляксеева і беларускі праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі.

Фота: AP

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках