8 траўня 2024, Серада, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Антусевіч: Калі прапануюць добрыя грошы, Лукашэнка прадасць усё

25
Сяргей Антусевіч: Калі прапануюць добрыя грошы, Лукашэнка прадасць усё

Беларускі дыктатар гатовы прадаць МАЗ і іншыя прадпрыемствы, але за прыдатную яму цану.

Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Сяргей Антусевіч, каментуючы charter97.org заяву правадыра пра тое, што ён не гатовы да прыватызацыі МАЗа, але гатовы прыняць 10 мільёнаў гастарбайтэраў.

«Заява Лукашэнкі наконт нежадання прыватызацыі МАЗа КаМАЗам - проста беспрэцэдэнтны крок, бо незразумела, чаму ўлады гатовыя прадаць пакет акцый Мазырскага НПЗ, БелАЗа, але не МАЗа. Мне цяжка зразумець гэтую логіку. Думаю, гэта быў проста пасыл, маўляў, мы проста так не прадаём. Гэта, як у анекдоце пра брытанскую каралеву: «За мільён? А чаму так мала?». Тое ж самае і тут. Калі б прапанавалі нармальныя грошы, то Лукашэнка аддаў бы з задавальненнем і МАЗ, бо бюджэт пусты», - перакананы прафсаюзны лідар.

Сяргей Антусевіч падкрэсліў, што ўсе пасылы, якія былі апошнім часам наконт дэвальвацыі і гэтак далей, сведчаць аб тым, што «ўсё не так добра ў Дацкім каралеўстве».

«Кажучы пра гастарбайтараў або рабочай сіле з-за межаў краіны, ён мае на ўвазе Сярэднюю Азію ды Кітай. І наогул, у кожнай краіне так заведзена, што тыя людзі, якія прыязджаюць на працу, карыстаюцца меншымі правамі, бо яны прыехалі працаваць і хочуць замацавацца ў гэтай краіне нейкім чынам. Так адбываецца фактычна і з беларусамі, якія едуць кудысьці. Я кажу, перш за ўсё, аб некваліфікаванай працы», - дадаў намеснік старшыні БКДП.

Прафсаюзны лідар мяркуе, што дыктатар меў на ўвазе тыя галіны, дзе вельмі моцна не хапае працоўнай сілы, і, перш за ўсё, будаўніцтва.

«Гэта значыць, яму трэба найбольш маўклівых рабоў. Бо ў стасунках з беларусамі трэба, як мінімум, выконваць Працоўны кодэкс, бо яны ў большай ступені ўжо аб'яднаныя ў прафсаюзныя арганізацыі, усё жыццё тут пражылі, і імі кіраваць проста так не атрымліваецца. Гэта значыць даводзіцца выконваць пэўныя правілы гульні. А гастарбайтэрам усё ж такі можна панізіць планку сацыяльных гарантый і ўмоў працы, і пасяліць іх невядома куды, можа быць, у нейкія вагончыкі або інтэрнаты, як у Расеі. І можа здарыцца так, што беларусы паедуць за мяжу, а ў краіне застануцца адны рабы. Уладам было б вельмі выгадна, калі б яны проста хадзілі на працу, маўчалі, нічога не патрабавалі і працавалі за мізэрную зарплату. Калі трэба неяк бавіць час, то «чарнілаў» у Беларусі хапае, а вучыць гастарбайтэраў у школах і арганізоўваць культурны вольны час ім не трэба», - падсумаваў Сяргей Антусевіч.

Нагадаем, падчас учорашняй прэс-канферэнцыі расейскім СМІ беларускі дыктатар заявіў, што лічыць немэтазгоднай прыватызацыю Менскага аўтамабільнага завода шляхам стварэння альянсу з расейскім ААТ «КАМАЗ», але прапануе беларускаму і расейскаму вытворцам узгадніць стратэгію продажаў. Правадыр таксама адзначыў, што Беларусь гатовая прыняць на пастаяннае жыхарства 10 мільёнаў чалавек.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках