6 траўня 2024, панядзелак, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ даў справаздачу аб узяцці групы перагоншчыкаў

17
КДБ даў справаздачу аб узяцці групы перагоншчыкаў

КДБ раскрыў міжнародную злачынную групу, якая ўвазіла ў МС грузавікі і аўтобусы па шэрай схеме.

«Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь спыненае супрацьпраўная дзейнасць міжнароднай злачыннай групы, якая арганізавала схему ўвозу на тэрыторыю Мытнага саюза грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў з ухіленнем ад выплаты мытных плацяжоў у асабліва буйным памеры. У рэалізацыю «ценявой» схемы былі таксама ўцягнутыя супрацоўнікі беларускіх мытных органаў, а таксама грамадзяне Рэспублікі Беларусь, Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Польшча», - гаворыцца ў паведамленні КДБ.

Устаноўлена, што «двое індывідуальных прадпрымальнікаў з горада Бярозы Брэсцкай вобласці набывалі ў краінах Еўразвяза поўнакамплектныя аўтамабілі і з мэтай ухілення ад выплаты мытных плацяжоў і ў поўным аб'ёме ўвозілі іх на тэрыторыю Мытнага саюза па частках у выглядзе шасі і кабіны, у далейшым камплектуючы з іх на тэрыторыі Беларусі альбо Расеі прыдатны да эксплуатацыі аўтамабіль. Аналагічная схема ўжывалася камерсантамі пры зборцы аўтобусаў, з якіх да ўвозу ў Беларусь здымаліся рухавікі і хадавая частка».

«Падчас агляду плошчаў, якія арандуюцца прадпрымальнікамі, выяўленыя і затрыманыя ўжо сабраныя і гатовыя да эксплуатацыі восем грузавых аўтамабіляў вядомых еўрапейскіх марак, увезеныя і размытненыя ў 2013 годзе па частках. Пры гэтым устаноўлена, што на некаторыя з аўтамабіляў былі вырабленыя падробленыя дакументы, якія сведчаць аб іх вытворчасці на адным з камерцыйных прадпрыемстваў Пскова (Расейская Федэрацыя).

Згодна з разлікамі мытных органаў агульны памер ухілення ад выплаты мытных плацяжоў пры ўвозе толькі чатырох з затрыманых транспартных сродкаў склаў 1,3 млрд. рублёў. Паводле атрыманай інфармацыі камерсантамі ў перыяд 2010-2013 гг . з выкарыстаннем «ценявой» схемы было ўвезена каля двухсот аўтамабіляў. Арыенціровачная сума неатрыманых дзяржавай мытных плацяжоў склала больш за 4 млн. еўра.

Камітэтам дзяржаўнай бяспекі таксама выяўленае дачыненне да рэалізацыі гэтай злачыннай схемы двух прадстаўнікоў мытных органаў Рэспублікі Беларусь. Устаноўлена, што супрацоўнікі мытні неаднаразова атрымлівалі ад камерсантаў незаконныя грашовыя ўзнагароды ў выглядзе хабару», - адзначаюць у КДБ.

Упраўленнем КДБ па Брэсцкай вобласці ў дачыненні да службовых асоб мытных органаў распачатыя крымінальныя справы па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.1 і ч.2 арт. 430 КК Рэспублікі Беларусь (атрыманне хабару). У дачыненні да індывідуальных прадпрымальнікаў распачатыя крымінальныя справы па прыкметах складу злачынстваў, прадугледжаных ч.2 арт.231 КК Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты мытных плацяжоў у буйным памеры) і ч.2 арт.431 КК Рэспублікі Беларусь (дача хабару).

У рамках расследавання крымінальнай справы праводзіцца комплекс аператыўна-вышуковых і следчых мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне і дакументаванне ўсіх эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці падазраваных.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках