6 траўня 2024, панядзелак, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракурор Петрасян распавёў аб ілжэпрадпрымальніках

24
Пракурор Петрасян распавёў аб ілжэпрадпрымальніках

Генеральная пракуратура Беларусі выявіла незаконную схему будаўніцтва каля 50 шматкватэрных дамоў у Першамайскім раёне Менска.

«У раёне Севастопальскага парку ў Менску ілжэпрадпрымальнікі незаконна пабудавалі каля 50 шматкватэрных дамоў. Узбуджаная крымінальная справа па арт. 233 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць) Крымінальнага кодэкса Беларусі», - паведаміў старэйшы пракурор аддзела Генеральнай пракуратуры Беларусі Артур Петрасян у панядзелак на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Ён растлумачыў, што дамы з дарагімі кватэрамі будаваліся на участку, выдзеленым пад катэджную забудову, перадае «Інтэрфакс».

«Зямля, на якой ішло будаўніцтва шматкватэрных дамоў, у адпаведнасці з указам прэзідэнта, мае статус сядзібнай забудовы. Кожная кватэра, пабудаваная на дадзеным участку, мае рынкавы кошт больш за $300 тыс. Шкода ад рэалізацыі незаконнай схемы будаўніцтва склала больш як Br3 млрд», - адзначыў Петрасян.

Паводле яго слоў, праваахоўныя органы будуць высвятляць, якую ролю ў дадзенай незаконнай схеме будаўніцтва шматкватэрных дамоў гулялі чыноўнікі.

«Дадзеная крымінальная справа накіраваная ў Следчы камітэт», - удакладніў прадстаўнік Генпракуратуры.

Артур Петрасян таксама падкрэсліў, што «гэты факт у Менску не адзіны, падобныя схемы незаконнага будаўніцтва жылога фонду ілжэпрадпрымальнікамі выкарыстоўваліся і ў іншых адміністрацыйных раёнах сталіцы».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках