6 траўня 2024, панядзелак, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеец на BMW Х5 штурмаваў беларускую мяжу

35

Памежнікі затрымалі расейца, які на аўтамабілі спрабаваў прарвацца праз беларускую мяжу ў Польшчу.

План «Бар'ер» быў уведзены вечарам 11 кастрычніка ў пункце пропуску «Брузгі», каб спыніць грамадзяніна Расеі на «BMW Х5» нямецкай рэгістрацыі. Мужчына, які жыве ў Германіі, выязджаў з Беларусі ў Польшчу. Пры афармленні аўто ў супрацоўнікаў мытні ўзніклі падазрэнні ў кантрабандзе цыгарэт, пасля чаго было прынятае рашэнне аб аглядзе іншамаркі ў комплексе «RAPISKAN», паведамілі сайту charter97.org у Дзяржаўным памежным камітэце.

Спалохаўшыся выкрыцця, расеец паспрабаваў здзейсніць прарыў на тэрыторыю Беларусі, каб схавацца ад адказнасці.

«На гэты манеўр зрэагаваў супрацоўнік мытні і аператыўна перадаў інфармацыю памежнаму нараду. Дзеяннямі па сігнале «Бар'ер» парушальнік быў спынены. Убачыўшы сродкі прымусовага спынення i сігналы святлафораў, якія забаранялі рух, мужчына адмовіўся ад супрацьпраўных дзеянняў і спыніўся каля «апошняй рысы», - адзначылі ў Дзяржпамежкамітэце.

Як паказаў дагляд машыны, праведзены пасля затрымання, «трукацтва» расейца ў пункце пропуску было звязана са спробай нелегальна правезці праз мяжу партыю з 280 пачкаў цыгарэт. Кантрабанда на суму 2,6 мільёна рублёў хавалася пад пярэдняй панэллю, у нішах дзвярэй і пад ашалёўкай вечка багажніка дарагой іншамаркі.

За парушэнне рэжыму пункта пропуску на грамадзяніна Расеі накладзены штраф і ўжытая добраахвотная дэпартацыя з Беларусі. Іншамарка 2008 года выпуску коштам у 350 мільёнаў канфіскаваная да рашэння суда.

Фота: gpk.gov.by
Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках