30 красавiка 2024, aўторак, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадаў мабільнік - арыштавалі аўтамабіль

46
Прадаў мабільнік - арыштавалі аўтамабіль

У жыхара Віцебска падатковая арыштавала аўтамабіль «Volkswagen Golf», у якім той прадаў сотавы тэлефон.

Факт ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці без рэгістрацыі быў устаноўлены ў ходзе правядзення кантрольных мерапрыемстваў інспекцыі МПЗ па Кастрычніцкім раёне Віцебска.

Пры правядзенні кантрольнай закупкі жыхар абласнога цэнтра, не зарэгістраваны як прадпрымальнік, прадаў супрацоўнікам падатковай мабільны тэлефон «Nokia C7» коштам 650 000 рублёў. Таксама на рэалізацыю ў яго меліся і іншыя тэлефоны, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Па выніках праверкі мабільныя тэлефоны коштам амаль 20 000 000 рублёў арыштаваныя і канфіскаваныя. Акрамя таго, на аўтамабіль «Volkswagen Golf», коштам 77 500 000 рублёў, з якога ажыццяўлялася рэалізацыя, накладзены арышт, бо дадзены аўтамабіль з'яўляецца сродкам адміністрацыйнага правапарушэння, паведамляе аддзел інфармацыйна-растлумачальнай працы МПЗ.

У дачыненні да парушальніка складзены матэрыялы праверкі па частцы 1-1 артыкула 12.7 КоАП. Адказнасць за гэта правапарушэнне цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да пяцідзесяці базавых велічынь з канфіскацыяй даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках