30 красавiка 2024, aўторак, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Комсомольскую правду в Литве» аштрафуюць за савецкую сімволіку

28

За савецкую сімволіку на першай старонцы газеце пагражае штраф.

Нягледзячы на тое, што ў Літве ўжо некалькі гадоў дзейнічае забарона на савецкую сімволіку, на газеце «Комсомольская правда в Литве», якая выдаецца ў Літве, па-ранейшаму красуюцца пяць савецкіх сімвалаў. Па словах адваката Андруса Ішкаўскаса, за гэта пагражае адміністрацыйная адказнасць, піша ru.delfi.lt.

Выданне можна знайсці ў літоўскіх кіёсках друку. Каштуе яно 2,9 літа. Газета вылучаецца тым, што на галоўнай старонцы, зверху красуюцца пяць савецкіх сімвалаў . На іх бачны вобраз Леніна, а таксама сімвалы СССР - серп і молат.

Пра гэта ўспомнілі пасля баталій у сувязі з тэлеперадачай аб 13 студзені, паказанай Першым Балтыйскім каналам (ПБК).

У Літве газету выдае кампанія LK Massmedia. Гэтая кампанія выдае і газету «Литовский курьер». Галоўны рэдактар «Комсомольской правды в Литве» цяпер у адпачынку, таму пракаментаваць савецкую сімволіку на галоўнай старонцы няма каму.

Дарэчы, такія ж знакі можна ўбачыць і на шыльдзе рэдакцыі «Комсомольской правды» у Маскве.

Адвакат: выдаўцам і распаўсюднікам пагражае адказнасць

Адвакат адвакацкай канторы AAA Baltic Service Company Андрус Ішкаўскас сказаў, што па законе за распаўсюджванне савецкай сімволікі пагражае штраф да 1000 літаў з канфіскацыяй адпаведнай маёмасці.

Кодэкс таксама прадстаўляе выключэнні: да адказнасці не прыцягваюць асобу, якая займаецца гэтым у рамках музейнай, гісторыка-інфармацыйнай дзейнасці, распавядаючы пра таталітарныя рэжымы, у рамках асветніцкай, мастацкай, навуковай, антыкварнай дзейнасці. А таксама асобы, якія выкарыстоўваюць афіцыйную сімволіку існуючай краіны, а таксама ўдзельнікі Другой сусветнай вайны ва ўніформе.

«Выкарыстанне савецкай сімволікі ў газеце «Комсомольская правда в Литве» наўрад ці трапляе ў спіс выключэнняў, таму выдаўцам і распаўсюднікам пагражае адміністрацыйная адказнасць», - сказаў Ішкаўскас.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках