30 красавiка 2024, aўторак, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатка» супраць кантрактнай арміі

47
«Палатка» супраць кантрактнай арміі

Пераходзіць цалкам на прынцып камплектавання арміі па кантракце Беларусі не варта, лічаць у «палатцы».

Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БелТА член пастаяннай камісіі «палаты прадстаўнікоў» па нацыянальнай бяспецы, кадравы вайсковец Зыгмунд Валевач, каментуючы рашэнне Украіны па канчатковым пераходзе на кантрактную армію.

«Палавінны прынцып камплектавання - найбольш аптымальны. Утрымліваць цалкам кантрактнае войска накладна. Кантрактніку, як афіцэру, патрэбнае жыллё, дастойная зарплата... Калі ва Украіны сапраўды ёсць такія магчымасці, то хай пераходзіць», - адзначыў «дэпутат».

Украінскі прэзідэнт Віктар Януковіч падпісаў 14 кастрычніка апошні ўказ, у якім гаворыцца аб прызыве на тэрміновую службу. У далейшым тэрміновай службы ў войску не будзе, за выключэннем унутраных войскаў. «Дэпутат» з гэтай нагоды адзначыў, што рашэнне Украіны, вядома, было пралічана экспертамі, але нават калі ў краіны ёсць грошы на стварэнне кантрактнай арміі, і яна гэта зрабіла, то ўзнікае праблема ваеннаабучанага рэзерву: «Дзе тады будзе падрыхтаваны рэзерв на выпадак вайны? Галоўнае пытанне - гэта нават не столькі фінансы, колькі менавіта падрыхтоўка рэзерву. Людзям трэба прайсці армію, каб яны авалодалі ваеннымі спецыяльнасцямі».

Акрамя таго, на думку «парламентара», прызыўная армія - гэта яшчэ і патрыятычнае выхаванне. Тэрміновая служба дае чалавеку шмат карысных уменняў і навыкаў, у тым ліку вучыць дысцыпліне, самастойнасці.

Нагадаем, Казахстан таксама адмяняе вайсковую павіннасць. Пра тое, што да 2016 года працэс пераводу арміі на цалкам прафесійную аснову будзе завершаны, паведаміў на днях першы намеснік міністра абароны Казахстана, начальнік Генштаба УС, генерал-палкоўнік Сакен Жасузакаў.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках