410-метровы астэроід можа сутыкнуцца з Зямлёй
11- 17.10.2013, 10:23
- 23,005
Астраномы Крымскай астрафізічнай абсерваторыі адкрылі 410-метровы астэроід, які можа сутыкнуцца з Зямлёй.
Пра гэта паведамілі «Газеце.Ru» работнікі абсерваторыі.
У прыватнасці, атрымалася ўстанавіць, што малая планета 2013 TV135 адносіцца да ліку патэнцыйна небяспечных астэроідаў з прычыны таго, што мінімальная дыстанцыя паміж яе арбітай і арбітай нашай планеты складае каля 1,7 млн кіламетраў.
Навукоўцам атрымалася разлічыць траекторыю палёту гэтага нябеснага цела і высветліць, што шанец сутыкнення гэтага цела з Зямлёй 26 жніўня 2032 года складае 1 да 63 тысяч.
Раней паведамлялася, што расейскія астраномы-аматары адкрылі астэроід дыяметрам у 230 метраў, які ў студзені 2106 года можа сутыкнуцца з Зямлёй.
Фота: gradremstroy.ru