3 траўня 2024, Пятніца, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафсаюзны сайт, які асвятляў галадоўку ў Мазыры, заблакавалі

6
Прафсаюзны сайт, які асвятляў галадоўку ў Мазыры, заблакавалі

Акаўнт узламалі і рассылаюць спам.

Прафсаюзны сайт www.praca-by.info апынуўся заблакаваным. Апошні тыдзень інтэрнэт-рэсурс падрабязна асвятляў сітуацыю вакол галадоўкі прафсаюзных лідараў Беларускага незалежнага прафсаюза на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе.

Апошняе рассыланне сайта з заклікам падтрымаць актывістаў было зроблена раніцай 17 кастрычніка, пасля чаго сайт ўзламалі і заблакавалі.

- Учора ўвечары патэлефанаваў прадстаўнік хостынг-правайдэра і паведаміў, што акаўнт узламалі і ідзе рассыланне спаму, таму сайт заблакавалі да ліквідацыі праблем і высвятлення прычын, - распавяла «Салідарнасці» рэдактар сайта Наталля Пічужкіна.

Суразмоўніца не выключае, што сайт быў атакаваны ў сувязі з асвятленнем сітуацыі вакол галадоўкі ў Мазыры.

- Я пакуль не магу прама сцвярджаць, ці было гэта вынікам мэтанакіраванай атакі на praca-by.info - прычыны высвятляюцца, - адзначае Наталля Пічужкіна. - Разам з тым, улічваючы, што сайт адсочвае сітуацыю з галадоўкай прафсаюзных лідараў Юрыя Швяца і Васіля Альхоўскага на Мазырскім НПЗ, я не выключаю такой магчымасці. Учора я зрабіла рассылку навін на англійскай мове з актыўнымі гіперспасылкамі на сайт і з заклікам падтрымаць удзельнікаў галадоўкі, пасля чаго сайт быў заблакаваны.

Нагадаем, што сваёй галадоўкай лідары пяршоўкі Мазырскага НПЗ патрабуюць спыніць супрацьзаконныя дзеянні ў дачыненні да прафсаюзнай арганізацыі БНП і яе сяброў, правесці расследаванне пяці выпадкаў звальнення работнікаў завода з выкарыстаннем кампетэнтных незалежных спецыялістаў і адмяніць дысцыплінарныя спагнанні і іншыя меры ўздзеяння, прынятыя да іх.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках