28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусбанк» больш не прымае наяўныя за аплату сувязі

105
«Беларусбанк» больш не прымае наяўныя за аплату сувязі

Не здзіўляйцеся, калі ў аддзяленні «Беларусбанка», куды вы забяжыце пакласці некалькі тысяч на рахунак мабільнага тэлефона, у вас адмовяцца прымаць наяўныя.

З такой праблемай 1 кастрычніка сутыкнулася адна з чытачак партала «Інтэрфакс», якая папрасіла высветліць, чым выкліканае змяненне ў стаўленні касіраў да, здавалася б, законнага плацежнага сродку.

Як нескладана здагадацца, прычынай з'яўляецца даўняе жаданне розных ведамстваў прывіць сярод беларусаў любоў да безнаяўных плацяжоў. Да таго ж самі банкі імкнуцца разгрузіць чэргі да касавых вокнаў, якія, не сакрэт, у значнай ступені фармуюцца з жадаючых заплаціць за тэлефон, камунальныя і да т.п.

Іншым бокам медаля тут з'яўляюцца правы спажыўцоў. Ці не парушаюцца яны ў гэтым выпадку? Як высветлілася, абмежаванні на прыём наяўных уводзяцца пакуль не ва ўсіх аддзяленнях. «Гаворка ідзе пра шэраг аддзяленняў, якія аснашчаныя тэрміналамі і банкаматамі з cash-in, па якіх можна здзяйсняць плацяжы і карткай і наяўнымі», - паведамілі аглядальніку прадстаўнікі ААТ «АСБ Беларусбанк».

Гэта значыць, заплаціць наяўнымі вы ўсё ж такі зможаце - выстаяўшы альтэрнатыўную чаргу да тэрмінала.

У грамадскім аб'яднанні «Беларускае таварыства абароны спажыўцоў» паведамілі, што парушэння адназначна няма, калі рашэнне было прынята на аснове нарматыўнага акту, прынятага Нацбанкам. У прэс-службе «Беларусбанка» аглядальніку растлумачылі, што гаворка ідзе ўсё ж пра ўнутраныя рашэнні - у рамках палітыкі развіцця банка.

Ці не праглядаецца парушэнне правоў спажыўцоў у такім выпадку. «Не бачу парушэнняў, - пракаментаваў сітуацыю адвакат юрыдычнай кансультацыі Кастрычніцкага раёна г. Менска Павел Калтуновіч. - Калі банк узгадніў сваё рашэнне з аператарам сотавай сувязі. Яны працуюць па двухбаковай дамове. Публічнай жа дамовы паміж банкам і кліентам няма».

Інфармацыі аб падобных ініцыятывах з боку іншых банкаў пакуль не паступала.

Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках