28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Абражаць і крыўдзіць людзей - натура Лукашэнкі

39
Павел Севярынец: Абражаць і крыўдзіць людзей - натура Лукашэнкі

Нават калі кіраўнік хоча здацца сумленным і прыстойным палітыкам, яго хамская натура вылазіць вонкі.

Такім чынам палітвязень Павел Севярынец пракаментаваў сайту charter97.org расісцкае выказванне беларускага дыктатара ў адрас Барака Абамы.

«Каментаваць стыль выказванняў і паводзінаў Лукашэнкі наогул цяжка, таму што ён не ўпісваецца ні ў якія рамкі прыстойнасці, нават калі спрабуе выглядаць сур'ёзным, прыстойным і рэспектабельным палітыкам. У Лукашэнкі гэта не атрымліваецца. Проста па сутнасці яго ўнутранай палітыкі, якую ён праводзіць у Беларусі, відаць, што стаўка ідзе на грубасць, на хамства, на страх. І з часоў дырэктара саўгаса мала што памянялася ў гэтым сэнсе. Напэўна, у яго проста бязмежная здольнасць абражаць і крыўдзіць людзей, і ў гэтым пытанні я ўжо даўно нічому не здзіўляюся. Думаю, што і беларусы таксама ўжо не здзіўляюцца. Дзесьці ў свеце можа выклікаць здзіўленне тое, што кіраўнік дзяржавы можа сябе так паводзіць», - лічыць палітык.

Ён падкрэсліў, што паколькі кіраўнік дзяржавы незаконны, паколькі ён прызначыў сам сябе на сфальсіфікаваных выбарах, то ён дазваляе сабе такія паводзіны.

«Тут пра маральнасць і паліткарэктнасць у дачыненні да асобы Лукашэнкі размова проста не ідзе. Гэта два паралельных светы, якія не перасякаюцца. Нават калі Лукашэнка хоча здацца сумленным і прыстойным палітыкам, то ў яго не атрымліваецца: увесь час вылазіць ўнутраная натура. З гэтым нічога не зробіш - яна такая, якая ёсць», - упэўнены палітычны вязень.

Ён адзначыў, што пасля антысеміцкіх выказванняў беларускага кіраўніка ўсёй краіне давялося адмывацца месяцамі, і цяпер давядзецца рабіць тое ж самае.

«У палітычным сэнсе гэта, напэўна, нейкі сігнал Уладзіміру Пуціну, маўляў, Уладзіміравіч, не думай - мы з Нурсултанам Назарбаевым супраць цябе не змаўляемся. Хоць мне здаецца, такія сігналы сведчаць пра тое, што змаўляюцца», - падсумаваў Павел Севярынец.

Нагадаем, беларускі дыктатар дапусціў расісцкія выказванні ў адрас прэзідэнта ЗША. «І наогул мяне Абама здзіўляе, яшчэ нядаўна чарнаскурыя людзі ў Амерыцы рабамі былі, а сёння аб выключнасці нейкай заяўляюць. Я ніколі не думаў, што чалавек, які выйшаў з гэтых бедных слаёў, зможа наогул рыторыку такую ў свеце праводзіць. Гэта недапушчальна, гэта вельмі небяспечна. Дарэчы, нашыя і вашыя, і расейскія дэмакраты, як быццам гэтага не заўважаюць…», - сказаў ён.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках