29 красавiка 2024, панядзелак, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МХД спрабуе зарэгістравацца з другой спробы

9
МХД спрабуе зарэгістравацца з другой спробы

У Менску пачаў працу ўстаноўчы з'езд грамадскага аб'яднання «Маладыя хрысціянскія дэмакраты» (МХД).

Гэта будзе другая спроба афіцыйна зарэгістраваць арганізацыю, першая адбылася 3 лістапада 2012. Са слоў кіраўніка аргкамітэта МХД Марыны Хоміч, спробы рэгістрацыі будуць прымацца да таго часу, пакуль Мінюст не вынесе станоўчую пастанову, паведамляе БелаПАН.

Паводле статуту, МХД з'яўляецца рэспубліканскім моладзевым грамадскім аб'яднаннем, якое аб'ядноўвае грамадзян на добраахвотных пачатках для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных, культурных і іншых правоў. МХД з'яўляецца свецкім і нерэлігійным аб'яднаннем, дзейнасць якога распаўсюджваецца на ўсю краіну.

Пасля леташняга з'езду Мінюст адмовіў у рэгістрацыі арганізацыі паводле трох пунктаў. Па-першае, у міністэрстве мяркуюць, што спіс заснавальнікаў арганізацыі можа не адпавядаць рэчаіснасці, бо пазначаныя несапраўдныя месцы працы заснавальнікаў. Па-другое, Мінюст паказвае на тое, што заснавальнікі не далі дадатковыя матэрыялы, якія маюць дачыненне да з'езда, у прыватнасці дамову з гаспадаром памяшкання і спіс рэгістрацыі ўдзельнікаў з'езда. Ініцыятары стварэння арганізацыі лічаць такое патрабаванне незаконным, а таму не сталі выконваць рэкамендацыі міністэрства. Па-трэцяе, на думку Мінюста, заснавальнікі арганізацыі аформілі дакументы з парушэннямі правіл арфаграфіі і пунктуацыі, якія тычацца ўжывання загалоўнай літары на тытульным лісце і двукоссяў.

У красавіку пастанову Мінюста падтрымаў Вярхоўны суд, адмовіўшы ў задавальненні скаргі на адмову ў рэгістрацыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках