4 траўня 2024, Субота, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бязмежжа ў вайсковай частцы ў Слуцку

97
Бязмежжа ў вайсковай частцы ў Слуцку

Салдаты в/ч 14848 просяць разабрацца з неадэкватнымі паводзінамі начальства.

З такой просьбай да сайту charter97.org звярнуўся адзін з вайскоўцаў.

«Добры дзень! Дапамажыце, калі ласка. У вайсковай частцы 14848 у Слуцку дзеецца бязмежжа. Камандзір нашага батальёна, маёр Юнгель зусім азвярэў. Напрыклад, сёння я стаяў у нарадзе. У той час, як я павінен быў спаць, мы з днявальным збіралі смецце. Прыбралі смецце, а ён адпраўляе перакопваць зямлю, тым самым парушаючы статут. І так ужо чацвёртыя суткі. Калі выходзіш папаліць, а яму гэта не падабаецца - 10 сутак арышту. Высоўваеш галаву не ў той час і не ў тым месцы - 10 сутак арышту. У краму таксама не пускае», - падкрэсліў салдат.

Ваеннаслужачы адзначыў, што раней дадзены камбат быў начальнікам штаба і быў спакойны.

«Цяпер стаў ён камандзірам батальёна і, мабыць, з'ехаў з глузду. Мы ўжо не ведаем, да каго звяртацца. Дарэчы, тых салдат, якія галадалі ў частцы пад Асіповічамі, раскідалі па розных частках. Аднаго нават перавялі да нас», - дадаў ён.

Карэспандэнт charter97.org звярнуўся да камандзіра батальёна в/ч 14848 па каментар.

«Усе пытанні вырашайце праз Міністэрства абароны», - сказаў ён, не выслухаўшы пытання, і кінуў слухаўку.

Нагадаем у канцы ліпеня наш сайт паведамляў, што вайскоўцы в/ч 44540 у Лапічах абвясцілі галадоўку з-за прадузятага стаўлення ваеннага камандавання.

Напісаць каментар 97

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках