4 траўня 2024, Субота, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка саступіла На Лі ў матчы выніковага турніру ВТА

27
Азаранка саступіла На Лі ў матчы выніковага турніру ВТА

Беларуска Вікторыя Азаранка саступіла кітаянцы На Лі ў матчы трэцяга тура выніковага турніру ВТА.

На спаборніцтвах, што праходзяць у Стамбуле (прызавы фонд - 6.000.000 даляраў) наша суайчынніца саступіла з лікам 2:6, 1:6, піша «Прессбол».

Большую частку сустрэчы Вікторыя правяла з сур'ёзнай траўмай, што перашкаджала нармальнаму перасоўванню на корце.

Табліца «Белай групы» : На Лі - 3 перамогі (3 матчы), Алена Янкавіч (Сербія) - 1 (2), Азаранка - 1 (3), Сара Эрані (Італія) - 0 (2).

На Лі і Алена Янкавіч здабылі пуцёўкі ў паўфінал. Азаранка скончыла выступ на турніры.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках