29 красавiка 2024, панядзелак, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь застаецца ў спісе ворагаў Інтэрнэту

5
Беларусь застаецца ў спісе ворагаў Інтэрнэту

Freedom House аднесла Беларусь да групы краін з несвабодным інтэрнэтам.

Праваабарончая арганізацыя Freedom House аднесла Беларусь да групы краін з несвабодным інтэрнэтам, піша БелаПАН.

У даклад Freedom House аб свабодзе інтэрнэту ў 2013 годзе ўключаныя 60 краін. З іх 29 блакавалі або фільтравалі ў інтэрнэце інфармацыю палітычнага і сацыяльнага характару, адзначаюць праваабаронцы.

Беларускія ўлады, згодна з дакладам, для маніторынгу і кантролю за інтэрнэтам выкарыстоўваюць сістэму СОРМ, якую таксама выкарыстоўваюць у Расеі, Казахстане, Кыргызстане, Узбекістане і Украіне. Індэкс свабоды інтэрнэту ў Беларусі складае 67 балаў. З краін постсавецкай прасторы ніжэй за Беларусь у гэтым спісе толькі Узбекістан (78 балаў). Казахстан атрымаў 59 балаў, Расея - 54, Азербайджан - 52, Кыргызстан - 35, Украіна - 28, Грузія - 26.

Найбольш свабоднымі названыя Ісландыя, Эстонія, Германія, ЗША і Аўстрыя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках