30 красавiка 2024, aўторак, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарвыканкам забараніў пікет супраць падатку на шопінг

14
Менгарвыканкам забараніў пікет супраць падатку на шопінг

Менгарвыканкам адмовіў у правядзенні ў сталіцы 6 кастрычніка пікету супраць увядзення выязной пошліны.

Пра гэта стала вядома з атрыманага заяўнікамі адказу. Матывацыя: на паказаным месцы (у парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор) будзе праходзіць іншае мерапрыемства.

«Мы падавалі заяўку на правядзенне пікету, у якім меркаваўся ўдзел 20 чалавек, - паведаміў ucpb.org адзін з заяўнікаў, прадстаўнік альянсу «Талака» Віктар Карнеенка. - Аднак на вялізнай плошчы, дзе будзе праходзіць кірмаш, на думку гарвыканкама, 20 пікетоўцам месца няма. Можна было пазначыць канкрэтную пляцоўку, прапанаваць іншае месца, змяніць час, але Менгарвыканкам адказаў жалезабетонным «не».

Безумоўна, мы будзем аспрэчваць гэтую пастанову ў судовым парадку, пры гэтым добра разумеючы, што суду ў нас няма, і ўнутры краіны мы нічога не даб'емся. Выкарыстаўшы ўсе ўнутраныя магчымасці, мы будзем звяртацца ў Камітэт ААН у правах чалавека. Мы мяркуем, што ў выпадку ўвядзення пошліны на выезд парушаны не толькі беларускае заканадаўства, але і Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах. Беларусь ратыфікавала гэты дакумент і абавязаная яго выконваць».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках