3 траўня 2024, Пятніца, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расею накіраваны матэрыялы ў дачыненні да топ-мэнэджэраў БКК

5
У Расею накіраваны матэрыялы ў дачыненні да топ-мэнэджэраў БКК

Генеральная пракуратура Беларусі накіравала ў Расею матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да службовых асобаў Беларускай калійнай кампаніі.

«Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь вывучаны матэрыялы ў дачыненні да службовых асоб ЗАТ «Беларуская калійная кампанія», якія з'яўляюцца грамадзянамі Расейскай Федэрацыі. Дадзеныя матэрыялы вылучаны з крымінальнай справы, узбуджанай па фактах прычынення шкоды ў выніку супрацьпраўнай дзейнасці кіраўніцтва названага акцыянернага таварыства.

У адпаведнасці з Пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь і Генеральнай пракуратурай Расейскай Федэрацыі ад 27 красавіка 2009 года матэрыялы накіраваны ў Генеральную пракуратуру Расейскай Федэрацыі», - гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.

«Беларускі бок пацвярджае сваю гатоўнасць у далейшым аказваць кампетэнтным органам Расейскай Федэрацыі прававую і іншую дапамогу ў мэтах поўнага, усебаковага і аб'ектыўнага ўстанаўлення ўсіх абставінаў прычынення шкоды ахоўваемым законам інтарэсам грамадства і дзяржавы і выказвае ўпэўненасць ва ўзаемным супрацоўніцтве пры расследаванні крымінальнай справы, якая знаходзіцца ў вытворчасці Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь», - адзначаюць там.

Нагадаем, «Уралкалій» апынуўся ў цэнтры міжнароднага скандалу пасля таго, як генеральны дырэктар кампаніі Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы ў менскім аэрапорце 26 жніўня пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам. Кіраўніку расейскай кампаніі прад'яўленае абвінавачванне ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі ў рамках крымінальнай справы аб дзейнасці Беларускай калійнай кампаніі.

Месяцам раней, 30 ліпеня, «Уралкалій» абвясціў аб спыненні экспартных продажаў праз Беларускую калійную кампанію.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках