8 траўня 2024, Серада, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таксісты вязуць людзей на Майдан бясплатна

25
Таксісты вязуць людзей на Майдан бясплатна

З заўтрашняга дня перавозчыкі абвяшчаюць забастоўку.

Кіеўскія таксісты бясплатна падвозяць жадаючых падтрымаць Еўрамайдан у цэнтры Кіева. Як паведамляюць карыстальнікі ў групе Еўрамайдана у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», амаль усе службы таксі сігналяць і бясплатна падвозяць людзей да ўскраін Майдана Незалежнасці.

«Тэлефанавалі ва ўсе службы. Таксі сігналяць і падвозяць усіх бясплатна. Рэпост! Метро, хутчэй за ўсё, будзе другі дзень «замінавана», - напісала, у прыватнасці, у групе Яна Яфрэмава.

Таксама ў групе паведамляецца пра планы таксістаў заўтра зладзіць агульнанацыянальную забастоўку.

Нагадаем, сёння каля гадзіны ночы тысячы сілавікоў акружылі Майдан і пачалі яго штурм. Зараз актыўныя дзеянні з боку міліцыі спыненыя, але яны акружылі намётавы гарадок шчыльным колам.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках