30 красавiка 2024, aўторак, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада Польшчы: Спрашчэнне візавага рэжыму - кампетэнцыя Еўракамісіі

3
Амбасада Польшчы: Спрашчэнне візавага рэжыму - кампетэнцыя Еўракамісіі

Амбасада Польшчы ўдакладніла інфармацыю аб магчымых перамовах аб спрашчэнні візавага рэжыму.

11 снежня на сайце charter97.org быў апублікаваны артыкул аб адкрыцці спартова-забаўляльнай пляцоўкі ў школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот у Бягомлі. Пасольства Польшчы ўдакладніла некаторую інфармацыю, выкладзеную ў ім. Гаворка ідзе аб кошце праекта ў Бягомлі, магчымасці спрашчэння візавага рэжыму паміж Беларуссю ды Польшчай і пагадненні аб малым памежным руху.

У часе інтэрв'ю амбасадар Лешэк Шарэпка паведаміў, што ўся польская дапамога спрыяння развіццю для Беларусі ў 2013 годзе склала 120 тысяч еўраў. Вартасць праекта ў Бягомлі склала 11 тысяч еўраў.

Польшча як сябра Еўразвяза і краіна Шэнгенскага пагаднення не можа праводзіць дзвюхстароннія перамовы з трэцімі краінамі аб спрашчэнні візавага рэжыму, бо гэта належыць да кампетэнцыі Еўрапейскай камісіі.

Пагадненне аб малым памежным руху ратыфікаванае абедзвюма старанамі. Цяпер польская старана чакае ноту беларускай стараны аб увядзенні гэтага пагаднення, якая абумоўлівае пачатак яго дзеяння.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках