29 красавiка 2024, панядзелак, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ксяндза Лазара выпускаюць з турмы КДБ

35
Ксяндза Лазара выпускаюць з турмы КДБ

Але крымінальная справа супраць святара не спыненая.

Аб гэтым паведамляецца на сайце Каталіцкага касцёла ў Беларусі.

«Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь была праінфармаваная кампетэнтнымі органамі краіны аб тым, што няма больш падстаў для далейшага ўтрымання ксяндза Ўладзіслава Лазара ў следчым ізалятары КДБ. Была прынятая пастанова, што падчас следства, якое яшчэ доўжыцца, святар павінен знаходзіцца ў сталым месцы пражывання, маючы свабоду перамяшчэння і дзеянняў, згодна з пэўнымі нормамі, з абавязкам штодзённай рэгістрацыі ў аддзяленні міліцыі. Апостальскага нунцыя папрасілі забраць святара Лазара са следчага ізалятара КДБ», - гаворыцца ў паведамленні на сайце catholic.by.

Нагадаем, 26 ліпеня Лукашэнка заявіў аб затрыманні супрацоўніка беларускіх спецслужбаў, які працаваў на замежныя дзяржавы праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы. Супрацоўнік спецслужбаў, удакладніў ён, «не толькі здаваў інфармацыю, але праз ягоную дзейнасць пацярпелі людзі, якія працуюць за мяжой». Праз некаторы час стала вядома аб затрыманні ксяндза Уладзіслава Лазара.

Высветлілася, што ксёндз з Барысава Уладзіслаў Лазар быў арыштаваны яшчэ ў канцы траўня і змешчаны ў следчы ізалятар КДБ. І толькі праз 3 месяцы кіраўніцтву беларускай каталіцкай царквы паведамілі, што святара абвінавацілі ў перадачы грошай чалавеку, які падазраецца ў шпіянажы супраць Беларусі.

Напачатку кастрычніка Папа Рымскі Францішак, прымаючы з аўдыенцыяй мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, заявіў, што хоча ведаць усе драбніцы справы арыштаванага ксяндза і далей будзе сачыць за тым, як яна развіваецца. Пры гэтым пантыфік выказаў вялікую занепакоенасць сітуацыяй.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках