27 красавiка 2024, Субота, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты ў Балгарыі: улады гатовыя да саступак

8
Пратэсты ў Балгарыі: улады гатовыя да саступак

Парламент Балгарыі ў спробе суняць грамадскае абурэнне выказаўся на карысць зніжэння коштаў на электраэнергію, што пагражае дэстабілізацыяй эканомікі.

Прэм'ер-міністр найбеднай дзяржавы ЕЗ Бойка Барысаў, які склаў паўнамоцтвы, быў шпіталізаваны з высокім ціскам у момант, калі ў краіне павінен фарміравацца пераходны ўрад на перыяд да датэрміновых выбараў, піша АФН.

Пасля таго як раз'юшаныя ростам тарыфаў дэманстранты атакавалі офісы энергакампаній, а тры чалавекі ў знак пратэсту падпалілі сябе, парламент прыняў у сераду законапраект, які дазваляе знізіць кошты на электрычнасць на восем адсоткаў з сакавіка.

Гэта стане новым ударам па дыстрыбутарам электраэнергіі - чэшскім CEZ і Energo-Pro і аўстрыйскай EVN - якія трапілі пад шквал абурэння мас.

«Гэта трагічная сітуацыя. Нам патрэбныя радыкальныя перамены - людзі выйшлі на вуліцы з-за паўсюдных пакут», - сказаў кіраўнік апазіцыйнай Сацыялістычнай партыі Сяргей Станішаў.

Барысаў падаў у адстаўку на мінулым тыдні пасля двух тыдняў часам жорсткіх выступленняў пратэсту, з якім выступілі дзесяткі тысяч чалавек, якія назвалі ўрад «мафіяй» з-за маштабнай карупцыі і няздольнасці ўладаў палепшыць стандарты жыцця.

Меры дзяржаўнай эканоміі ў Балгарыі былі параўнальна мяккімі у параўнанні з некаторымі іншымі еўрапейскім дзяржавамі: зарплаты і пенсіі, у асноўным, перасталі павышацца, а не былі зрэзаныя. Але шмат хто раззлаваныя тым, што з моманту ўступлення ў Еўразвяз у 2007 годзе прагрэс у развіцці Балгарыі апынуўся невялікі.

Адстаўка Барысава не супакоіла выбаршчыкаў у краіне, дзе сярэднямесячная зарплата складае 400 еўра ($520), а пенсіі - напалову менш. Дэманстрацыі прадоўжыліся, хоць сталі менш масавымі, але на выходных плануюцца больш маштабныя выступленні.

Іншыя партыі адмовіліся ад спробаў сфармаваць новы ўрад, што азначае, што Барысаву давялося б заставацца в.а. прэм'ера да пазапланавых парламенцкіх выбараў у траўні.

Дактары паведамілі, што прэм'ер шпіталізаваны з гіпертаніяй.

Партыя Барысава ГЕРБ («Грамадзяне за еўрапейскае развіццё Балгарыі») ідзе ноздра ў ноздру з сацыялістамі і наўрад ці атрымае большасць у абноўленым парламенце. Якая б кіруючая кааліцыя не была сфарміраваная, яна сутыкнецца з патрабаваннямі павялічыць дзяржаўныя выдаткі.

Урад Барысава падтрымліваў жорсткую фінансавую дысцыпліну і знізіў бюджэтны дэфіцыт да 0,5 адсотка ВУП, што важна ва ўмовах прывязкі балгарскага лева да еўра.

Але стандарты жыцця застаюцца амаль напалову ніжэй, чым у сярэднім па ЕЗ, і народны гнеў выплюхнуўся пасля таго, як рахункі за электрычнасць, якая ў асноўным выкарыстоўваецца для абагрэву, рэзка выраслі за мінулую халодную зіму.

Парламент прагаласаваў за дазвол рэгулятару змяняць кошты часцей, чым раз у год, як цяпер. Перад адстаўкай Барысаў запэўніў, што тарыфы будуць зніжаныя.

Саступка уладаў азначае працяг прэсінгу для наступнай адміністрацыі і нясе рызыкі Балгарыі, якая мае патрэбу ў захаванні нізкага пазыковага цяжару і бюджэтнага дэфіцыту, каб захаваць прывязку нацыянальнай валюты да еўра.

Зніжэнне тарыфаў ударыць па кампаніям і, такім чынам, знізіць падатковыя даходы казны і можа адштурхнуць іншых замежных інвестараў ад бізнесу ў Балгарыі.

Датэрміновые парламенцкіе выбары ў Балгарыі адбудуцца 12 мая 2013 года.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках