4 траўня 2024, Субота, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У электрычцы Маладзечна-Менск памёр мужчына

8
У электрычцы Маладзечна-Менск памёр мужчына

Сёння, 15 сакавіка, электрацягнік Маладзечна - Менск адпраўленнем у 8.34 не сышоў на Менск своечасова з-за таго, што ў вагоне электрычкі памёр мужчына.

Адпраўленне было затрымана прыкладна на гадзіну. Такі час спатрэбіўся супрацоўнікам Маладзечанскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь для таго, каб правесці следчыя дзеянні і ўстанавіць: смерць не была гвалтоўнай.

Пра гэта распавёў kraj.by начальнік Маладзечанскага аддзялення ўнутраных спраў на транспарце Міхаіл Гуд. Паводле яго слоў, ніякага крыміналу ў гэтай гісторыі няма. Электрычка прыйшла з Менска. Труп знайшлі, калі яна рыхтавалася да адпраўлення назад у сталіцу.

Па вакзале абвясцілі, што электрацягнік затрымліваецца. Пасажыры, якія набылі квіткі, змаглі з'ехаць на дызельным цягніку Гудагай - Менск, які праходзіў праз Маладзечна ў 9.14.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках