4 траўня 2024, Субота, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі на прыпынках чыталі Канстытуцыю

8

15 сакавіка актывісты дэмакратычных арганізацый Гомеля выйшлі на прыпынкі грамадскага транспарту з надрукаваным пад гербам «Пагоня» тэкстам Канстытуцыі 1994 года.

«У суверэннай Беларусі Канстытуцыя 1994 года найбольш адпавядала дэмакратычным прынцыпам. Канстытуцыя 1996 года - гэта не новая рэдакцыя Асноўнага Закона, а падрэдагаваная Канстытуцыя аўтарытарнай сістэмы, якая не дазваляе свабодна развівацца краіне. Сваёй акцыяй мы звярнулі ўвагу мінакоў на тое, што канстытуцыйныя правы ў краіне павінны выконвацца, а сама Канстытуцыя павінна быць дэмакратычнай, а не накіраванай на падтрымку аўтарытарнага рэжыму», - заявіў «Радыё Свабода» старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў.

Акрамя Канстытуцыі, актывісты чыталі на прыпынках і газету «Народная воля».

Усюды каля прыпынкаў, дзе стаялі з Канстытуцыяй грамадзянскія актывісты, дзяжурылі байцы спецназа.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках