29 красавiка 2024, панядзелак, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: ЕЗ не павінен зноў ісці на повадзе ў дыктатара

6
Станіслаў Шушкевіч: ЕЗ не павінен зноў ісці на повадзе ў дыктатара

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі раскрытыкаваў спробы еўрапейскіх палітыкаў зноў наладзіць дыялог з Лукашэнкам.

Станіслаў Шушкевіч у інтэрв'ю сайту charter97.org нагадаў пра тое, што падобныя спробы рабіліся і раней, але апынуліся беспаспяховымі.

«Еўразвяз ужо мае вопыт, калі ён пайшоў на падставе ў дыктатара. Гэта рабілі Хаўер Салана і Беніта Ферэра-Вальднер, якія прыязджалі ў Беларусь. З гэтага атрымаўся «пшык». І калі яны зноў ідуць тым жа шляхам, то гэта вельмі дрэнна», - заявіў палітык.

Таксама Станіслаў Шушкевіч пракаментаваў прыезд у Менск дакладчыка дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Юстаса Палецкіса.

«Пра вынікі візіту пакуль казаць рана. Я не думаю, што прадстаўнік Літвы зойме некарэктную пазіцыю ў дачыненні да Беларусі. Пакуль Юстас Палецкіс яшчэ не зрабіў ніякіх заяваў. Толькі пасля іх можна будзе ацэньваць яго пазіцыю. Пакуль для гэтага няма падстаў. Што тычыцца сустрэч, то я не ведаю, хто іх арганізоўваў, хто вызначаў людзей, з якімі яны пройдуць. Таму паглядзім, што будзе далей», - сказаў ён.

Нагадаем, 18 сакавіка пачаўся візіт у Беларусь дакладчыка дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Юстаса Палецкіса.

Як паведамілі ў літоўскім бюро еўрапарламентара, у яго запланаваны шэраг сустрэч з прадстаўнікамі ўладаў і апазіцыі. 18 сакавіка ён сустрэўся з лідэрам партыі «Справядлівы свет» Сяргеем Калякіным і адным з лідэраў аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталём Рымашэўскім. Візіт будзе доўжыцца да 21 сакавіка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках