29 красавiка 2024, панядзелак, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Венесуэла пратэстуе, сямёра загінулых

49

(абноўлена – 19.10) Не менш за сем чалавек загінулі ў Венесуэле падчас пратэстаў апазіцыі, нязгоднай з вынікамі выбараў прэзідэнта.

Пра гэта паведамляе ў аўторак агенцтва РІА «Новости» са спасылкай на дзяржаўнае агенцтва Венесуэлы AVN.

Нацыянальная выбарчая рада прызнала пераможцам праведзеных у нядзелю прэзідэнцкіх выбараў кандыдата ад кіраўнічых сіл Нікаласа Мадура. Паводле апошніх звестак, ён набраў 50,75% галасоў. У панядзелак Мадура быў абвешчаны абраным кіраўніком дзяржавы. Кандыдат ад апазіцыі Энрыке Капрылес, які набраў 48,89% галасоў, сваю паразу не прызнаў і запатрабаваў перападліку галасоў.

Прынамсі двое загінулі ў штаце Міранда (Miranda), адзін - у штаце Тачыра (Tachira) на мяжы з Калумбіяй, і яшчэ адзін чалавек сканаў у штаце Сулія (Zulia). Увечары 16 красавіка стала вядома, што колькасць загінулых вырасла да сямі.

У Каракасе праходзяць шматтысячныя акцыі пратэсту апазіцыі, якая патрабуе перападліку галасоў у выніку выбараў. Напярэдадні тысячы людзей выйшлі на вуліцы Каракаса з каструлямі ды іншым жалезным посудам у руках, каб выказаць сваю нязгоду з вынікамі выбараў.

Больш за ўсё ўдзельнікаў «каструльнага бунту» сабралася ў багатых раёнах горада, дзе пазіцыі кандыдата ад апазіцыі Энрыке Капрылеса заўсёды былі моцнымі. Менавіта ён заклікаў сваіх прыхільнікаў зладзіць уладам такую акцыю пратэсту. Акрамя грукатання рондлямі, пратэстоўцы выбухаюць шматлікія петарды і абцяжарваюць рух на асноўных магістралях места.

Тым не менш, Мадура заявіў, што 19 красавіка мерыцца прынесці прысягу ў якасці прэзідэнта краіны.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках