7 траўня 2024, aўторак, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнікі МЗС ЕЗ абмеркавалі адносіны з Беларуссю

Кіраўнікі МЗС ЕЗ абмеркавалі адносіны з Беларуссю

Міністры замежных спраў ЕЗ на ўчорашнім пасяджэнні абмяркоўвалі адносіны з Беларуссю.

Кіраўнікі МЗС ЕЗ ацанілі рашэнне аднавіць прадстаўніцтва Швецыі ў Менску і выказалі надзею на тое, што з набліжэннем віленскага саміту «Усходняга партнёрства» з'явяцца і іншыя прыкметы нармалізацыі адносін з ЕЗ.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, піша ru.delfi.lt.

Міністр заявіў, што за два месяцы, якія мінулі з моманту апошняй дыскусіі пра «Усходняе партнёрства», быў дасягнуты прагрэс, аднак у святле надыходзячага саміту ЕЗ і краін «Усходняга партнёрства» ў Вільні ЕЗ павінен знайсці спосабы лепш улічваць чаканні партнёраў.

Кіраўнік МЗС таксама адзначае, што памілаванне былога міністра ўнутраных спраў Украіны Юрыя Луцэнкі было доўгачаканым і вельмі важным крокам, які сведчыць пра тое, што Украіна гатовая замацаваць свой еўрапейскі выбар і падпісаць асацыятыўнае пагадненне з ЕЗ.

«Украіна дамаглася немалога прагрэсу, але Еўропа чакае ад Кіева далейшых крокаў, таксама і ў рэалізацыі важнейшых рэформаў», - адзначае міністр.

Міністр выказаў надзею на тое, што запланаваны на 25 красавіка візіт міністраў замежных спраў Нідэрландаў, Польшчы, Даніі і Літвы ў Кіеў будзе садзейнічаць умацаванню разумення памкненняў Украіны ў Еўразвязе, і стане добрай нагодай заклікаць Украіну працягваць рэформы з тым, што пагадненне аб асацыяцыі было падпісанае на саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні 28-29 лістапада.

Лінкявічус таксама акцэнтаваў увагу на тым, што ў сакавіку па сутнасці завершаныя перамовы па дамовах аб асацыяцыі з Арменіяй, Грузіяй і Малдовай, акрамя таго, ён выказаў надзею на тое, што ў хуткім часе завершацца і перамовы аб свабодным гандлі.

Міністр таксама заклікаў ЕЗ знайсці спосаб замацаваць у дамове аб асацыяцыі еўрапамкненняў найбольш амбіцыйных Усходніх партнёраў - Малдову і Грузію.

«Малдова і Грузія - лідары рэформаў. Абраны імі кірунак ясны, а мэты - вялікія», - адзначае Лінкявічус.

Нагадаем, галоўнымі патрабаваннямі для аднаўлення дыялогу паміж ЕЗ і Беларуссю застаюцца вызваленне і рэабілітацыя палітычных зняволеных, спыненне рэпрэсій і правядзенне сумленных выбараў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках