26 красавiка 2024, Пятніца, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FIDH: Беларускія ўлады спрабуюць захаваць атмасферу страху

8
FIDH: Беларускія ўлады спрабуюць захаваць атмасферу страху

Праваабаронцы патрабуюць зняцця абвінавачванняў супраць удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху» і журналістаў.

Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве Міжнароднай федэрацыі ў абарону правоў чалавека і беларускага праваабарончага цэнтра «Вясна». Гаворка ідзе пра шэсць затрыманых на штогадовай мемарыяльнай акцыі, якая праходзіла ў Менску ў гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

«Паводле ацэнак праваабарончых арганізацый, якія праводзілі назіранне за дэманстрацыяй, яна прайшла спакойна, без эксцэсаў, у поўнай адпаведнасці з вызначаным Менгарвыканкамам фарматам. Таму я мяркую, што затрыманні і далейшыя адміністрацыйныя арышты ўдзельнікаў санкцыянаванага ўладамі мірнага сходу з'яўляюцца цалкам незаконнымі, грубымі парушэннямі Канстытуцыйным правоў. Арышты журналістаў незалежных СМІ пры выкананні імі сваіх прафесійных абавязкаў яскрава сведчаць аб рэпрэсіўным дачыненні беларускіх уладаў да свабоды слова ў краіне», - адзначыў намеснік старшыні праваабарончага цэнтр «Вясна» Валянцін Стэфановіч.

«Гэтыя абвінавачванні і затрыманні з'яўляюцца відавочнай спробай захаваць атмасферу страху сярод беларускіх грамадзян, якія бралі ўдзел у дазволенай уладамі мірнай дэманстрацыі», - кажа прэзідэнт FIDH Суэр Белхасэн.

29 красавіка 2013 два журналісты Радыё Рацыя Генадзь Барбарыч і Аляксандр Ярашэвіч былі асуджаныя на тры дні арышту кожны за «непадпарадкаванне патрабаванням міліцыі» падчас асвятлення масавай акцыі. Праваабаронца Вячаслаў Дашкевіч, які назіраў за акцыяй, быў прысуджаны да пяці дзён адміністрацыйнага арышту паводле тых жа абвінавачванняў. Актывіста Ігара Трухановіча прысудзілі да дзесяці дзён арышту паводле абвінавачвання ва ўдзеле ў незаконнай масавай акцыі і непадпарадкаванні патрабаванням міліцыі. Яшчэ два ўдзельнікі маніфестацыі - Дзмітрый Чарняк і Аляксандр Тарнагурскі - былі асуджаныя да дзесяці дзён арышту кожны паводле аналагічных абвінавачаннях. Таксама зафіксаваныя некалькі арыштаў напярэдадні, падчас і пасля масавага мерапрыемства.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках