29 красавiка 2024, панядзелак, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Латвіі сустрэнецца з Макеем

5
Кіраўнік МЗС Латвіі сустрэнецца з Макеем

Міністр замежных спраў Латвійскай Рэспублікі Эдгарс Рынкевічс прыбудзе з рабочым візітам у Беларусь.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, 10 красавіка 2013 года ў Віцебску запланаваная сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Міністрам замежных спраў Латвійскай Рэспублікі Эдгарсам Рынкевічсам.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў плануюць абмеркаваць «увесь спектр актуальных пытанняў, якія датычацца развіцця беларуска-латвійскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай галінах, а таксама ўзаемадзеяння па лініі Беларусь-ЕЗ».

Акрамя таго, бакі разгледзяць «вынікі практычнай рэалізацыі міжурадавага пагаднення аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак жыхароў памежных тэрыторый Беларусі і Латвіі, які ўступіў у сілу 1 лютага 2012 г».

У рамках візіту таксама плануецца падпісанне дамовы аб рэжыме дзяржаўнай мяжы. З беларускага боку на падпісанне дакумента ўпаўнаважаны старшыня Дзяржаўнага камітэта памежных войскаў Аляксандр Баечка, з латвійскага боку - начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Нормундс Гарбарс.

Нагадаем, 28 сакавіка кіраўнік МЗС Беларусі правёў у Менску сустрэчу з віцэ-міністрам замежных спраў Літвы Андрусам Крывасам. Тады на сустрэчы абмяркоўвалася, сярод іншага, пытанне вызвалення беларускіх палітвязняў.

Уладзімір Макей уваходзіць у лік больш 200 беларускіх чыноўнікаў і алігархаў, супраць якіх уведзеныя санкцыі з боку ЕЗ за ўдзел у рэпрэсіях супраць беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.

Фота: delfi.lt

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках