2 траўня 2024, Чацвер, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Варламаву ў суд выклікалі «хуткую»

11
Варламаву ў суд выклікалі «хуткую»

Мадэльеру Сашы Варламаву, працэс над якім праходзіць у Ленінскім судзе Менска, 4 красавіка выклікалі хуткую дапамогу.

8 красавіка разгляд справы працягнецца. Мадэльера абвінавачваюць у прысваенні грошай і ў тым, што ён не плаціў падаткі.

Пра гэта «Радыё Свабода» распавяла яго сястра Рыма.

«Яму стала дрэнна і сюды ў суд 4 красавіка выклікалі хуткую дапамогу, пасля чаго працэс быў адкладзены. А 5 красавіка ён працягваўся, але вельмі коратка. Паказанні даюць і сведкі, і пацярпелыя. Ён разнерваваўся. Людзі казалі, што іх прымушалі даваць паказанні і пагражалі тэрмінам. Лекары аказалі яму дапамогу і пасля абеду пасяджэння не было. А на наступны дзень было толькі раніцай. Магчыма, што з-за стану здароўя, пра гэта ж ніхто не гаворыць», - распавяла Рыма.

Яна сказала, што пра стан здароўя Сашы Варламава «пакуль нічога невядома»:

«Адказу нам ніхто не дае. Нам ніхто нічога не кажа».

Раней Варламаў заявіў, што ў суд былі пададзеныя недакладныя звесткі вынікаў магнітна-рэзананснай тамаграфіі. На самай справе ў яго заблакавана 4 пазванка, яму цяжка дыхаць. Але, нягледзячы на дрэнны стан здароўя, ён сказаў, што збіраецца трываць і ўдзельнічаць у працэсе і надалей.

Нагадаем, дырэктар ПУП «Агенцтва моды Сашы Варламава», былы мастацкі кіраўнік Цэнтра сучаснага стылю і моды «UNIVERSUM MODELS» упраўлення па справах культуры БДУ, былы намеснік старшыні арганізацыйнага камітэта рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота «Млын моды» і начальнік Цэнтра маладзёжнай моды БДУ Варламаў быў заключаны пад варту 20 траўня 2011 года.

Варламаву было прад'яўленае канчатковае абвінавачанне ў здзяйсненні злачынстваў, якія прадугледжваюць адказнасць за здзяйсненне махлярства ў асабліва буйным памеры (ч.4 арт.209 КК), крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры (ч.3 арт.210), прысваенне маёмасці (ч. 2 арт.211), ухіленне ад выплаты падаткаў (ч.1 арт.243), злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі (ч.3 арт. 424).

У якасці сведак па крымінальнай справе дапытана больш за 800 чалавек, пацярпелымі прызнаныя 353 асобы.

Па дадзеных следства, агульная матэрыяльная шкода, прычыненая злачыннымі дзеяннямі Варламава, склала больш за Br1,2 млрд.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках