2 траўня 2024, Чацвер, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля конкурсу графіцістаў БРСМ пацярпела пратэстанцкая царква

25
Пасля конкурсу графіцістаў БРСМ пацярпела пратэстанцкая царква

Нягледзячы на тое, што конкурс праходзіў у 2012 годзе, надпісы і графіці на ўсіх будынках па вуліцы Лазарэнкі працягваюць з'яўляцца практычна кожны дзень.

Каб неяк спыніць графіцістаў, прыхаджане пратэстанцкай царквы «Віфалія» арганізавалі збор подпісаў пад зваротам да мясцовых уладаў і кіраўніцтва БРСМ зрабіць рамонт фасада іх размалёванага будынка, а таксама больш старанна адлоўліваць парушальнікаў. Падпісаліся пад зваротам каля 70 чалавек.

Пастыр пратэстанцкай царквы «Віфалія» Павел Бродаў кажа, што да конкурсу графіцістаў, які праводзіла БРСМ у мінулым годзе, усё было добра.

«Як толькі гарадскія ўлады далі дабро на правядзенне конкурсу і вылучылі ўдзельнікам месца на сцяне пуцеправода праз раку Дубровенка, пачаліся праблемы і ў нас. Мабыць графіцістам так спадабалася іх творчасць, што яны размалявалі і нашу царкву, і іншыя помнікі архітэктуры. Сярод надпісаў сустракаюцца не толькі лаянкі, але і свастыкі», - кажа Павел Бродаў.

Да гэтага пастыр пратэстанцкай царквы ўжо выклікаў міліцыю з просьбай прыцягнуць да адказнасці юных «мастакоў», аднак міліцыянты толькі і зрабілі, што склалі пратакол - вінаватыя ў размалёўванні сцен так і не былі знойдзеныя.

Вернік царквы Аляксей кажа, што ў адказе за размалёўкі сцен вандалы з БРСМ.

«Гэтая арганізацыя з'яўляецца пераемніцай традыцый камсамола, члены якога бурылі і знішчалі храмы. Мабыць гэтыя традыцыі працягваюцца і ў сучаснасці - з дапамогай сваёй творчасці яны працягваюць зневажаць не толькі пачуцці вернікаў, але і выстаўляць нашу культурную сталіцу ў непрывабным выглядзе», - кажа вернік.

Варта адзначыць, што ў звароце да кіраўніцтва БРСМ і мясцовых уладаў паказваецца на тое, што за далейшыя дзеянні графіцістаў павінны адказваць менавіта арганізатары акцыі, а сродкі на рамонт могуць паступіць ад планаванага ў горадзе суботніка.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках