30 красавiка 2024, aўторак, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін: Выплаты пазык за кошт ЗВР прывядуць да абвалу рубля

8
Леў Марголін: Выплаты пазык за кошт ЗВР прывядуць да абвалу рубля

Калі ўлады будуць трымаць курс рубля да апошняга насуперак усім рынкавым законам эканомікі, гэта прывядзе да чарговай дэвальвацыі.

Такое меркаванне выказаў сайту charter97.org эканаміст Леў Марголін, каментуючы выплаты Беларусі па знешніх пазыках ў 2013 годзе.

«Праблемы, дзе браць грошы, пакуль што няма. Існуюць золатавалютныя рэзервы Нацыянальнага банка, адкуль сродкі можна ўзяць у любы момант. Але ж уладам вельмі не хочацца, каб гэтыя рэзервы памяншаліся. Па-першае, гэта небяспечна, а па-другое, гэта падрывае аўтарытэт краіны. Таму яны будуць прыкладаць усе намаганні, каб узяць чарговую пазыку. Будуць працягвацца таемныя перамовы з Расеяй наконт 2 мільярдаў даляраў, магчыма, нешта атрымаецца прадаць», - лічыць эканаміст.

Ён падкрэсліў, што калі не будуць знойдзеныя крыніцы пазык, то давядзецца «гасіць» знешнюю запазычанасць за кошт ЗВР, а гэта можа негатыўна адбіцца на валютнай стабільнасці краіны.

«Як толькі пачнуць змяншацца рэзервы, насельніцтва можа пайсці ў банкі забіраць свае дэпазіты, у першую чаргу, валютныя. Калі б у нас была рынкавая эканоміка, то падобная знешняя пазыка паўплывала бы на курс валют, але ў нас курс беларускага рубля дыктуецца выключна палітычнымі рашэннямі. Таму тут што-небудзь прагназаваць нельга. Калі будзе задача трымаць курс рубля да апошняга насуперак усім рынкавым законам эканомікі, то гэта пагражае чарговым абвалам беларускага рубля. Гэта залежыць ад валюнтарысцкіх рашэнняў беларускага рэжыму», - упэўнены Леў Марголін.

Нагадаем, на працягу чэрвеня-ліпеня 2013 года Беларусі неабходна выплаціць $630,3 млн па знешніх пазыках у замежнай валюце. Яшчэ $55,9 млн павінна быць зарэзервавана па ўмоўных абавязацельствах у замежнай валюце.

Агульная сума выплат па знешнім абавязку ў траўні-ліпені складзе рэкордныя $1,315 млрд, або ў сярэднім $438,3 млн у месяц.

Усяго на працягу бліжэйшага года, гэта значыць да 30 красавіка 2014-га, Беларусі неабходна выплаціць па знешніх пазыках каля $3,656 млрд.

Асноўны «кашалёк», з якога Беларусь можа ўзяць грошы на пагашэнне пазык - гэта вядома золатавалютныя рэзервы. Цяпер у «падушцы бяспекі» нашай краіны крыху больш за 8 млрд. даляраў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках