28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арышты ў «Экамедсэрвісе»

304
Арышты ў «Экамедсэрвісе»

(абноўлена - 18:03) Паводле факту смерці пацыенткі «Экамедсэрвіса» затрыманыя пяць чалавек.

У рамках расследавання крымінальнай справы паводле факту смерці пацыенткі «Экамедсэрвіса» Юліі Кубаравай затрыманыя пяць чалавек.

Адна з затрыманых - дырэктарка медыцынскага цэнтра Галіна Валжанкіна, астатнія чацвёра затрыманых - аперацыйная брыгада, якая праводзіла рынапластіку 23-гадовай жыхарцы Гародні: хірург, лекар-анэстэзіёлаг і дзве медсястры.

Пасля таго як Лукашэнка сёння запатрабаваў «самых жорсткіх» захадаў у дачыненні да медработнікаў і адміністрацыі цэнтра, была прынятая пастанова аб распачынанні крымінальнай справы паводле ч.2 арт.162 КК Беларусі паводле факту неналежнага выканання прафесійных абавязкаў медыцынскімі работнікамі, што пацягнула з неасцярожнасці смерць пацыента.

Як мяркуецца, прычынай смерці 23-гадовай Юліі Кубаравай пасля пластычнай аперацыі стала няспраўнасць абсталявання.

Падчас праверкі было выяўлена, што апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, які ўжываўся пры аперацыі, «непасрэдна пасля аперацыі быў адрамантаваны». З ягоных слоў, замененыя часткі апарата былі вынятыя праваахоўнымі органамі, «іх агляд і папярэдні аналіз дазваляюць зрабіць выснову, што на момант аперацыі ён мог мець пашкоджанні і не працаваць у нармальным рэжыме».

Нагадаем, пасля пластычнай аперацыі карэкцыі формы носа ў сталічным камерцыйным медыцынскім цэнтры 27 сакавіка 23-гадовая Юлія Кубарава не апрытомнела. Праз чатыры тыдні, не прыходзячы ў прытомнасць, пацыентка, перанакіраваная ў 4-ы гарадскі клінічны шпіталь, памерла.

Са словах сваякоў дзяўчыны, аперацыя замест належных паўтары-дзве гадзіны доўжылася амаль тры. Хірург пасля ўмяшання з'ехаў адразу, анэстэзіёлаг зазірнуў да дзяўчыны ў палату, патлумачыўшы, што будзіць яе не трэба - прачнецца сама. І таксама пакінуў устурбаваных бацькоў пацыенткі.

Уночы медсястра цэнтра, не бачачы паляпшэння ейнага стану, выклікала лекараў, і дзяўчыну даставілі ў рэанімацыю 4-га гарадскога клінічнага шпіталю Менска, дзе яна знаходзілася ў коме чатыры тыдні.

Напісаць каментар 304

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках