10 траўня 2024, Пятніца, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спадарожнікавыя антэны зрэжуць да 1 ліпеня

293
Спадарожнікавыя антэны зрэжуць да 1 ліпеня

Менчукі атрымліваюць «жыроўкі» з патрабаваннем дэмантаваць спадарожнікавыя антэны да 1 ліпеня.

Фатаграфію «жыроўкі», у якой ЖЭС просіць «зрабіць дэмантаж індывідуальных антэн да 01.07.2013 г.», размясціў блогер internautus.

Нагадаем, 21 траўня стала вядома, што ўводзіцца забарона на спадарожнікавае ТБ для жыхароў шматкватэрных дамоў. Згодна з Палажэннем аб умовах і парадку ўсталявання на дахах і фасадах шматкватэрных жылых дамоў індывідуальных антэн і іншых канструкцый, зацверджаным пастановай Саўміна № 384 ад 16 траўня 2013 года, фізічным і юрыдычным асобам забароненая самастойная ўсталёўка спадарожнікавага абсталявання.

Для ўсталявання спадарожнікавай талеркі грамадзянін (юрыдычная асоба) павінен звярнуцца па дазвол да мясцовых уладаў і распрацаваць праектную дакументацыю. Самавольная ўсталёўка звычайных антэн і спадарожнікавых талерак цяпер забароненая. Калі антэна была ўсталяваная раней, неабходна атрымаць на яе дазвол у выканкаме. Калі выканкам адмовіў, антэну прыйдзецца зняць, а дах або фасад дома прывесці ў ранейшы стан за свой кошт.

У кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях ёсць спецыяльны артыкул «Парушэнне архітэктурнага рашэння фасада будынка». Па ёй за самавольнае ўсталяванне на фасадах, балконах, лоджыях, дахах спадарожнікавых і іншых антэн можна атрымаць штраф ад 200 тысяч да 1,5 мільёнаў рублёў.

Першымі прадпісанні аб дэмантажы «талерак» атрымалі каля 100 жыхароў комплексу «Каскад».

Паводле ацэнак экспертаў, колькасць спадарожнікавых антэн у Беларусі ўжо перавысіла паўмільёна і працягвае расці.

Напісаць каментар 293

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках