30 красавiка 2024, aўторак, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ленінград» выступіць у Мінску: Шнур не баіцца Чаргінца

30
«Ленінград» выступіць у Мінску: Шнур не баіцца Чаргінца

Піцерскі гурт «Ленінград» выступіць у менскім Robinson Club 28 чэрвеня.

Рокеры вязуць свае лепшыя старыя песні і новыя кампазіцыі. Вядомыя сваім нефармальным стаўленнем да жыцця, музыкі, як і заўсёды, будуць спяваць мацюкальныя песні.

Гэты канцэрт стане ўнікальным, абяцаюць арганізатары. Выступленне зладзяць на Менскім моры пад адкрытым небам. Доўгачаканы канцэрт пройдзе пад сцягам «Лета. Мора. Рок-н-рол» і будзе доўжыцца больш за дзве гадзіны. Фанатам абяцаюць лінейку бараў, угарна-танцавальную pre-party і салют. Каштаваць гэта прыемнасць будзе 400-500 тыс.

На сцэне з'явіцца і эксцэнтрычная ўдзельніца ска-гурта - Юлія Коган, якая вядомая песнямі з вялікай колькасцю мата і алкагольнай-бытавой тэматыкай.

«Юлія, як заўсёды, будзе ў выдатным настроі і мае намер здзіўляць і шакаваць менскую публіку не менш, чым сам Шнур», - распавяла карэспандэнту onliner.by спецыяліст па маркетынгу Robinson Club Ірына Крыцкая.

Нядаўні альбом піцерцаў «Рыба», як, зрэшты, і астатнія, напоўнены вельмі іранічнымі мацюкальнымі тэкстамі. Журналісты пацікавіліся ў арганізатараў: а як жа быць з беларускімі ахоўнікамі маральнасці?

«Удзельнікі гурта будуць спяваць усё, што захочуць. І калі гэта будуць песні апошняга альбома, то гэта будуць песні апошняга альбома, незалежна ад іх зместу. Наколькі нам вядома, ніякіх пытанняў, у тым ліку ад Мікалая Чаргінца, не ўзнікала», - адказалі прадстаўнікі каманды.

Нагадаем, Савет па маральнасці, які ўзначальвае старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, актыўна выступае супраць правядзення ў Беларусі канцэртаў нефармальных замежных гуртоў.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках