30 красавiка 2024, aўторак, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загадчыка аддзялення магілёўскай лякарні затрымалі за хабар

251
Загадчыка аддзялення магілёўскай лякарні затрымалі за хабар

Супрацоўнікі МУС затрымалі за хабар у 500 тысяч загадчыка пульманалагічнага аддзялення Магілёўскай абласной дзіцячай лякарні.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла крыніца.

«Учора супрацоўнікі МУС затрымалі лекара Магілёўскай абласной дзіцячай лякарні Корнева Васіля Іванавіча за хабар у 500 тысяч беларускіх рублёў. Ён узначальвае пульманалагічнае аддзяленне і з'яўляецца адным з найлепшых лекараў Магілёва. Усе медыкі горада ў шоку», - падкрэсліла крыніца.

У аддзяленні пульманалогіі Магілёўскай абласной дзіцячай лякарні гэтую інфармацыю ўскосна пацвердзілі.

«Яго на гэты момант няма. Я не магу сказаць, калі з ім можна будзе пагаварыць, але сёння яго на працоўным месцы не будзе», - паведамілі на нумары Васіля Корнева.

Можна смела сказаць, што ў Магілёве пачаліся «антыкарупцыйныя» чысткі.

Сёння наш сайт паведамляў пра тое, што супрацоўнікамі КДБ былі затрыманыя пры перадачы хабару старшыня адвакацкай канторы і намеснік старшыні суда Кастрычніцкага раёна Магілёва.

Нагадаем, арышты высокапастаўленых прадстаўнікоў улады здараюцца ў Беларусі даволі часта. Найбольш гучныя - гэта справы з удзелам старшыні Гомельскага гарвыканкама Віктарa Піліпца, намесніка міністра ўнутраных спраў Беларусі Яўгена Полудня, начальніка галоўнай управы ўласнай бяспекі МУС падпалкоўніка міліцыі Уладзіміра Кротава. Таксама на карупцыйных злачынствах часта трапляюцца «дэпутаты» ўсіх узроўняў.

Напісаць каментар 251

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках