29 красавiка 2024, панядзелак, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баброў пераселяць у Віцебскую вобласць

25
Баброў пераселяць у Віцебскую вобласць

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі рыхтуе новыя прапановы па рэгуляванні колькасці папуляцыі баброў.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў аўторак у Менску першы намеснік міністра дадзенага ведамства Віталь Кулік, піша «Інтэрфакс».

«З дэпартаментам па меліярацыі мы разглядаем гэтую праблему, хутка будуць новыя рашэнні. Гаворка ідзе пра інтрадукцыю, перасяленне баброў. У Беларусі ёсць, куды перасяляць баброў, і гаворка не ідзе пра масавы адстрэл», - адзначыў Кулік.

«Напрыклад, у Віцебскай вобласці ёсць тэрыторыі, дзе вельмі нізкая колькасць баброў, туды і будзем перасяляць іх з Палесся, дзе іх лішак», - сказаў першы намеснік міністра.

Пры гэтым ён пацвердзіў, што «ў Беларусі ёсць праблема рэгулявання колькасці папуляцыі баброў: ёсць план гэтага рэгулявання, але планы гэтыя не выконваюцца паляўнічымі і землекарыстальнікамі».

Нагадаем, колькасць баброў, якія жывуць у Беларусі, перавысіла аптымальную ў 2,5 разы, цяпер яна перавышае 63 тысячы асобін. Бабры засялілі многія меліярацыйныя каналы і пабудавалі там плаціны, у выніку чаго апынуліся затопленымі вялікія ўчасткі лесу. Дзе-нідзе нават утварыліся «бабрыныя ландшафты», куды чалавеку немагчыма прабрацца - там плаціны, хаткі, паваленыя дрэвы.

У Беларусі таксама сталі частымі выпадкі нападу баброў на людзей. У прыватнасці, няшчасны выпадак адбыўся з 60-гадовым рыбаком пад Брэстам, калі спакойная і баязлівая з выгляду жывёла, вядомая сваімі вострымі зубамі, пракусіла чалавеку, які хацеў яе сфатаграфаваць, сцегнавую артэрыю. Тады рыбак памёр да прыезду медыкаў ад кровастраты. Пасля гэтага выпадку беларускія бабры застаюцца ньюсмейкерамі сусветных СМІ.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках