17 траўня 2024, Пятніца, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея прывяла ў боегатоўнасць балістычныя ракеты

68
Расея прывяла ў боегатоўнасць балістычныя ракеты

У Сібіры і на Далёкім Усходзе Расеі працягваюцца маштабныя вайсковыя вучэнні.

Сёння ў поўную боегатоўнасць прыведзена 103-я ракетная брыгада 36-й арміі, на ўзбраенні якой знаходзіцца мадэрнізаваны аператыўны тактычны комплекс «Кропка-У» з балістычнымі ракетамі.

«У цяперашні час брыгада разгарнула свае комплексы на стартавай пазіцыі ў раёне палігона «Дывізіённы» паблізу Улан-Удэ, выканала комплекс маскіровачных мерапрыемстваў і знаходзіцца ў гатоўнасці выканаць пастаўленыя вучэбна-баявыя задачы.

Таксама ў рамках праверкі боегатоўнасці з Саратаўскай вобласці ў Усурыйск перакінулі перадавы атрад 1-й мабільнай брыгады радыяцыйнай хімічнай і біялагічнай абароны Цэнтральнай вайсковай акругі. На Усурыйскім аэрадроме Уздзвіжанка пачалося фарміраванне зводнага атрада, у які ўвайшлі падраздзяленні гэтай брыгады, а таксама 16-й асобнай брыгады радыяцыйнай хімічнай і біялагічнай абароны Усходняй вайсковай акругі», - гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны Расеі.

Загад аб правядзенні самых маштабных за ўсю гісторыю постсавецкай Расеі ваенных вучэнняў падпісаў Уладзімір Пуцін учора.

«Агульная колькасць войскаў, што прыцягваюцца да праверкі баявой гатоўнасці,складае звыш 80 тысяч вайскоўцаў, блізу 1 тысячы танкаў і баявых браніраваных машын, 130 самалётаў і верталётаў далёкай, вайскова-транспартнай, знішчальнай, бамбардзіровачнай і вайсковай авіяцыі, а таксама 70 караблёў і судоў Ваенна-марскога флоту», - гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

Але некаторыя СМІ называюць яшчэ большую колькасць салдат і тэхнікі, якія задзейнічаны ў манэўрах.

Да раптоўнай праверкі боегатоўнасці войскаў Усходняй і часткі Цэнтральнай вайсковых акругаў у суботу прыцягнуты блізу 160 тысяч вайскоўцаў, піша NEWSru.com.

Нагадаем, увосень адбудуцца маштабныя вайсковыя вучэнні «Захад-2013». Яны пройдуць на тэрыторыі нашай краіны. Вучэнні, у якіх бяруць удзел войскі Беларусі і Расеі, пачнуцца 20 верасня.

У адпаведнасці з планамі Мінабароны, зацверджанымі Лукашэнкам, колькасць войскаў, што ўдзельнічаюць у іх, баявых танкаў, баявых браніраваных машын, самаходнай і буксіраванай артылерыі, колькасць запланаваных самалётавылетаў не перавышае ўзровень, якi падлягае абавязковаму назіранню за пэўнымі тыпамі вайсковай дзейнасці, які ўсталёўваецца рознымі дамовамі і пагадненнямі ў галіне кантролю над узбраеннямі.

Але правядзенне вучэнняў выклікала непакой сярод суседзяў Беларусі.

Пакуль афіцыйнай інфармацыі пра сцэнар вучэнняў і іх ўдзельнікаў недастаткова, аднак ёсць здагадка, што яны будуць мець вялікі рэзананс і нагадваць пра вучэнні «Захад-2009». Тады ў вучэннях бралі ўдзел звыш 12 тысяч вайскоўцаў, афіцыйна яны былі названыя абароннымі, закліканымі падтрымаць стратэгічную стабільнасць у рэгіёне. Аднак у іх сцэнары, паводле некаторых паведамленняў, быў прадугледжаны напад на тэрыторыю балтыйскіх краін і прэвентыўны ядзерны ўдар па Варшаве.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках