7 траўня 2024, aўторак, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вымушаныя адпачынкі не развяжуць праблему неліквіднай прадукцыі

9
Вымушаныя адпачынкі не развяжуць праблему неліквіднай прадукцыі

Праблемы на беларускіх прадпрыемствах заканамерныя і існуюць ужо даўно.

Так намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафзвязаў (БКДП) Сяргей Антусевіч пракаментаваў сайту charter97.org цяжкую сітуацыю на берасцейскіх прадпрыемствах.

«Справа ў тым, што эканоміка Берасця і Берасцейскай вобласці яшчэ ў савецкія часы была сфармаваная такім чынам, што там, перш за ўсё, была сканцэнтраваная радыёэлектронная і лёгкая прамысловасць. Там не было буйных прадпрыемстваў, напрыклад, нафтахімічных, як у іншых рэгіёнах краіны. Таму «Дываны Брэста» або «Цветатрон» не вытрымліваюць канкурэнцыі з боку ўсходніх суседзяў. І гэтая праблема існуе не першы дзень. Эканоміка не рэфармуецца, і гэтыя прадпрыемствы таксама. Відавочна, што сёння яны не здольныя забяспечыць нармальнымі заробкамі людзей, якія там працуюць. Бо ў нас яшчэ і «сацыяльна арыентаваная» палітыка, калі не рэфармуецца не толькі вытворчасць, але і структура гэтых прадпрыемстваў, якія засталіся на ўзроўні савецкіх часоў», - адзначыў прафзвязны лідар.

Ён упэўнены, што простая адпраўка супрацоўнікаў прадпрыемстваў у вымушаныя адпачынкі, не будзе выхадам з сітуацыі, якая склалася.

«Такім чынам праблема не развяжацца - лепшыя часы не прыйдуць і складскія запасы самі па сабе не знікнуць. Што да «Газаапарата», то праблема звязаная са зніжэннем будаўніцтва жылля, бо ўсе новыя дамы камплектаваліся плітамі айчыннай вытворчасці. А гэта немалая колькасць, якая ішла ў залік «Газаапарата». Я асабіста звязваю гэтую праблему менавіта з гэтым. Крызіс у будаўніцтве сапраўды ёсць, таму незапатрабаванай застаецца вялікая колькасць гэтай прадукцыі», - мяркуе намеснік старшыні БКДП.

Ён падкрэсліў, што праблему развязаць можна.

«Трэба перагледзець утварэнне коштаў, і калі ёсць неабходнасць, то кошты павінны быць зніжаныя, каб прадаць прадукцыю, якая вырабляецца. Гэта рынак, калі прадпрыемствы хочуць працаваць, то павінны падпарадкоўвацца законам рынку. Таму сітуацыя на гэты момант не безвыходная, і пры жаданні яе можна выправіць», - перакананы Сяргей Антусевіч.

Нагадаем, завод «Брэстгазаапарат», які выпускае прадукцыю пад маркай «Гефест», спынены праз праблемы з рэалізацыяй складской прадукцыі. Усе рабочыя прадпрыемства адпраўленыя ў вымушаныя адпачынкі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках