4 траўня 2024, Субота, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадура начуе каля магілы Чавеса

64
Мадура начуе каля магілы Чавеса

Прэзідэнт Венесуэлы заявіў, што перыядычна начуе ў будынку Музея рэвалюцыі ў Каракасе, дзе знаходзіцца магіла яго папярэдніка Уга Чавеса.

Па словах Нікаласа Мадура, ён шмат разоў прыходзіў у будынак музея ўвечары і заставаўся там спаць. Часам, заявіў прэзідэнт, разам з ім да саркафага Чавеса прыходзілі спаць і яго набліжаныя, піша Lenta.ru. «Па начах мы часта разважаем тут аб розных рэчах», - адзначыў ён.

Мадура не ўпершыню распавядае пра сваё адмысловае стаўленне да Чавеса. Так, у красавіку ён заяўляў, што нябожчык з'явіўся яму ў выглядзе птушкі падчас малітвы і блаславіў на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах. У чэрвені ён зрабіў аналагічную заяву, адзначыўшы, што на гэты раз Чавес ухваляў яго працу ў вобразе птушкі, якая спявала падчас яго прамовы.

Уга Чавес, які кіраваў Венесуэлай на працягу 14 гадоў, памёр ад раку ў сакавіку 2013 года. Першапачаткова яго цела планавалася забальзамаваць і выставіць у маўзалеі, аднак затым было прынятае рашэнне пахаваць экс-прэзідэнта ў Музеі рэвалюцыі ў саркафагу з чорнага мармуру.

Чавес яшчэ пры жыцці заяўляў, што Мадура, які тады займаў пасаду віцэ-прэзідэнта, павінен стаць яго пераемнікам. 14 красавіка Мадура атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах над адзіным кандыдатам ад апазіцыі Энрыке Капрылесам. Апазіцыя заявіла пра фальсіфікацыі. Акцыі пратэсту перараслі ў сутыкненні з паліцыяй, у якіх загінулі некалькі чалавек.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках