2 траўня 2024, Чацвер, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сейм Латвіі: На вучэннях «Захад 2013» адпрацоўваюцца атакуючыя манеўры

12
Сейм Латвіі: На вучэннях «Захад 2013» адпрацоўваюцца атакуючыя манеўры

Назіранні за расейска-беларускімі вучэннямі «Захад 2013» паказваюць, што суседнія краіны адпрацоўваюць атакуючыя, а не абарончыя манеўры.

Пра гэта сёння заявіў старшыня Камісіі Сейма па нацыянальнай бяспецы Валдзіс Затлерс (ПР), піша rus.delfi.lv.

«Афіцыйна заяўленым мэтам вучэнняў супярэчыць як лік прыцягнутых вайскоўцаў (больш за 22 000 чалавек), так і тэхніка, якая выкарыстоўваецца, - цяжкая артылерыя, танкі, ракеты, дэсантныя караблі і надводныя абарончыя адзінкі», - сказаў Затлерс. На яго думку, такія вучэнні, хутчэй, сведчаць аб адпрацоўцы магчымай атакі.

Вучэнні працягнуцца да 26 верасня. Камісія нацыянальнай бяспекі абмяркуе іх у кастрычніку, калі адказныя органы збяруць усе дадзеныя аб назіраннях.

Адпрацоўка падобных сцэнараў вучэнняў не спрыяе ўзаемнаму даверу. Да таго ж, гэта выклікае напружанасць у рэгіёне, лічыць Затлерс. Ён таксама заклікае прадстаўнікоў Расеі да большай празрыстасці, каб не ўзнікала сумневаў з нагоды схаваных мэтаў і маштабаў вучэнняў.

Афіцыйна сцэнар вучэнняў прадугледжвае адбіццё атакі тэрарыстычных груповак, якія перасеклі мяжу Беларусі. Варта нагадаць, што на мінулых вучэннях «Захад 2009» расейскія ваенныя сімулявалі ўварванне ў Прыбалтыку і ядзерны ўдар па Польшчы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках