5 траўня 2024, Нядзеля, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-дырэктар Менскага мясакамбіната сядзе на 4,5 гады

16
Экс-дырэктар Менскага мясакамбіната сядзе на 4,5 гады

Былы дырэктар Менскага мясакамбіната прысуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі.

«Па накіраванай ў суд упраўленнем Следчага камітэта па Менскай вобласці крымінальнай справе ў дачыненні да былога генеральнага дырэктара КУП «Менскі мясакамбінат» пастаноўлены прысуд - 4,5 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, а таксама пазбаўленне права займаць пэўныя пасады і займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на 5 гадоў», - паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у чацвер афіцыйны прадстаўнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

Нагадаем, былы гендырэктар Менскага мясакамбіната быў затрыманы ў Менску ў пачатку красавіка бягучага года па падазрэнні ў атрыманні хабару, у дачыненні да яго была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 430 «Атрыманне хабару», ён быў заключаны пад варту.

Паводле інфармацыі следства, былы гендырэктар абвінавачваўся ў тым, што, «выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, атрымаў хабар у памеры $4 тыс. за прадастаўленне першачарговага права на атрыманне аплаты за выкананыя працы аднаму з будаўнічых прадпрыемстваў».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках