15 траўня 2024, Серада, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праезд у Менску будзе каштаваць 6 тысяч?

85
Праезд у Менску будзе каштаваць 6 тысяч?

Такую суму назваў міністр транспарту і камунікацый Беларусі.

Заўтра талончык у сталіцы падаражэе на 25%. Дарэчы, уздымуцца кошты на праезд не толькі ў Менску, але і па ўсёй краіне. Цяпер за адну паездку ў сталіцы давядзецца аддаваць 2500 рублёў, а ў рэгіёнах - 2200 рублёў замест 1700 рублёў. Пры гэтым месячны праязны на ўсе віды транспарту ў Менску і зусім падаражэе адразу на 71 тысячу рублёў - да 202 500 рублёў. Ездзіць па старых талончыках можна будзе яшчэ дзесяць дзён, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Чарговае падаражанне транспартнікі тлумачаць павышэннем кошту паліва і ўзрослымі заробкамі. Тым не менш новы кошт талончыка ўсё роўна не пакрывае ўсіх выдаткаў. У мінулым годзе, напрыклад, транспартнікі казалі пра 5 тысяч рублёў за паездку, якія маглі б пакрыць усе выдаткі .

- Лічба гэтая мяняецца кожны год і залежыць ад выдаткаў кожнага транспартнага прадпрыемства, - датэлефанавалася газета міністру транспарту і камунікацый Анатолю Сіваку на прамую лінію ў газету «Рэспубліка». - У Менску, напрыклад, мяркуючы па інфармацыі, якая была ў мяне чатыры месяцы таму, праезд павінен каштаваць як мінімум 6000 рублёў. Паліва даражэе, зарплата таксама мяняецца.

- Дык чаму б адразу не зрабіць 6 тысяч рублёў? Бо такога таннага праезду няма нідзе.

- А хіба гэта дрэнна? Ёсць людзі, якім складана сёння аддаваць і 2,5 тысячы рублёў. І такіх людзей нямала. У нас вельмі шмат карыстаюцца грамадскім транспартам пенсіянеры, школьнікі, студэнты - насельніцтва ў нас дастаткова мабільнае і шмат перамяшчаецца. Да таго ж ёсць у дзяржавы пэўная сацыяльная адказнасць перад насельніцтвам. Так, ёсць момант, калі замежнік даведаецца, колькі каштуе ў нас праезд, ён моцна здзіўляецца. Але калі прымаюцца такія рашэнні ў дзяржаве, значыць, дзяржава лічыць, што можа сабе гэта дазволіць. Гэта палітыка сацыяльна арыентаванай дзяржавы.

Можа падаражэць кошт праезду і ў маршрутках. Праўда, узняць цэннік перавозчыкі могуць не больш чым на 15%.

- Так, у нас летам узняўся кошт з 7 да 8 тысяч рублёў. Але ўлетку людзей у горадзе мала і сярод кіроўцаў ідзе барацьба за кожнага пасажыра, таму і кошт узнялі, каб неяк пакрыць выдаткі, - распавяла Галіна, гаспадыня адной з фірмаў-перавозчыкаў. - Але цяпер уздымаць кошт мы не будзем. Можа быць, крыху пазней і паступова, а не адразу на 15%. Ведаю, што ў іншых фірмах плануюць узняць кошт да 8500 рублёў.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках