27 красавiка 2024, Субота, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін: Няхай па сродках жыве кіраўнік і чыноўнікі

28
Леў Марголін: Няхай па сродках жыве кіраўнік і чыноўнікі

У адрозненне ад Лукашэнкі і чыноўнікаў, беларусы як раз жывуць па сродках.

Такім чынам эканаміст Леў Марголін пракаментаваў сайту charter97.org заклік намесніка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі да беларусаў «жыць па сродках».

«Ёсць толькі адна магчымасць жыць не па сродках - браць грашовыя пазыкі ў крэдытных арганізацый і банкаў. І мне здаецца, што ўсё ж такі не вельмі шмат беларусаў займаецца такой практыкай. Большасць людзей, калі і бярэ крэдыты, то разлічвае, як іх будзе вяртаць. А калі так, то можна сказаць, што ўсе мы жывем па сродках», - лічыць ён.

Эксперт дадаў, што ўлада для таго, каб захаваць саму сябе, стараецца даць пабольш грошай у першую чаргу тым, ад каго залежыць.

«Гэта сілавыя структуры, армія і чынавенства. І тыя сярэднія заробкі, якія мы сёння маем па афіцыйнай статыстыцы - каля 600 даляраў, а ў Менску нават 700 даляраў, яны не па плячы беларускай эканоміцы, якая ў стане вытрымаць зарплаты не больш за 350 даляраў», - адзначыў Леў Марголін.

Эканаміст перакананы, што таму не па сродках жыве сама дзяржава і ўлада.

«Бо калі дзяржава ўжо некалькі гадоў жыве за кошт замежных пазык, то гэта адназначна сведчыць аб тым, што яна жыве не па сродках. Таму не людзі павінны жыць па сродках, а дзяржава, Лукашэнка і чыноўнікі са сваімі дарагімі швейцарскімі гадзіннікамі і нямецкімі машынамі», - мяркуе Марголін.

Нагадаем, па словах намесніка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Аляксандра Радзькова, ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі на рынку і новых эканамічных рэалій жыхарам краіны трэба навучыцца жыць па сродках і шанаваць тое, што яны ўжо маюць.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках