9 траўня 2024, Чацвер, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША будуць пераследаваць парушальнікаў правоў чалавека ва ўсім свеце

84
ЗША будуць пераследаваць парушальнікаў правоў чалавека ва ўсім свеце

Закон аб глабальнай адказнасці за парушэнні правоў чалавека прэзентаваны ў Сенаце.

Ён мае на ўвазе адмову ва ўездзе ў ЗША, замарожванне рахункаў і забарону на куплю нерухомасці на тэрыторыі краіны ў дачыненні да грамадзян іншых дзяржаў, вінаватых у пазасудовых забойствах, катаванні ды іншых парушэннях закона, учыненых у дачыненні да грамадзянскіх актывістаў.

Аўтарамі законапраекта выступілі чальцы Камітэта замежных спраў Сената ЗША Джон Макейн і Бэнджамін Кардзін. Дакумент пашырае Акт Магніцкага, прыняты ў канцы 2012 года, і робіць яго глабальным. Тэкст закона апублікаваны на сайце Бэнджаміна Кардзіна (пераклад - charter97.org).

«Злучаныя Штаты павінны падтрымліваць сваё глабальнае лідарства ў барацьбе з карупцыяй і парушэннямі правоў чалавека, дзе б яны ні адбываліся. Гэты законапраект, які мае падтрымку двух партый, дае нам інструменты для стрымлівання будучых злоўжыванняў ва ўсім свеце, а таксама абараняе нашую стратэгічную фінансавую інфраструктуру ад тых, хто хацеў бы выкарыстаць яе для адмывання або хавання сродкаў, здабытых несумленным шляхам. Парушальнікі правоў чалавека з Зімбабвэ, Украіны, Гандураса або Папуа-Новай Гвінеі ставяцца ў вядомасць, што яны не змогуць пазбегнуць наступстваў сваіх дзеянняў, нават у тым выпадку, калі іх родная краіна не ў стане дзейнічаць», - заявіў Бэнджамін Кардзін.

«Кангрэс прыняў Закон Магніцкага ў 2012 годзе і тым самым цвёрда паставіў Злучаныя Штаты на бок тых, хто змагаецца за правы чалавека і вяршэнства права ў Расеі. Законапраект пашырае гэтыя намаганні для таго, каб прыцягнуць да адказнасці тых, хто ўчыняе грубыя парушэнні правоў чалавека ва ўсім свеце. Ён стаіць на варце вяршэнства закона, устанаўляе выразныя наступствы парушэння асноўных правоў чалавека, служыць інтарэсам нашай краіны і адлюстроўвае самыя фундаментальныя каштоўнасці», - адзначыў Джон Макейн.

Дакумент мае на ўвазе наяўнасць сакрэтнага спісу асоб, якія падпадаюць пад яго дзеянне. Ён таксама абавязвае дзяржсакратара і міністра фінансаў штогод даваць справаздачу перад Кангрэсам аб захадах, што ўжываюцца для выканання закона.

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках